Нарадзі Беларусь!

Oct 28, 2009 20:05

Так сталася, што апошнія паўгода ўзялі на сябе найбольшую канцэнтрацыю і доўгатэрміновасьць у падарожжах па абсалютна розных краінах - гэта мела свой плён, але не факт, ці ўсё яно дайшло б да сваёй літаратурнай кандыцыі, каб не два вершы: адзін належыць С.Адамовічу (узяла б у эпіграф, ды не знайшла ў сеціве першакрыніцы), другі - М.Мартысевіч.

Read more... )

чарнавік, вершы, Эўропа, 2009, Беларусь

Leave a comment

Comments 45

yauhenmastak October 27 2009, 21:09:11 UTC
прыгожа.дзякуй вялікі!

Reply

valjaryna October 27 2009, 21:53:22 UTC
Pleased to welcome!

Reply


myshyn October 27 2009, 22:33:18 UTC
Трэба ўсё-ткі вызначыцца, дзе дзяўчынка пхаецца: пад сэрцам ці ў радавых шляхах.

Reply

паразважаем valjaryna October 27 2009, 22:45:47 UTC
Я ведала, што такое пытанне можа ўзьнікнуць, асабліва ў жаночай паловы чалавецтва, што больш за мяне абазнаны ў цяжарнасьцях ды родах. Напраўду тут усё лёгка выпраўляецца зьменай знакаў прыпынку. Такім парадкам:

А пад сэрцам дзяўчынка пхаецца...
У шляхах радавых закутая,
за сваё, за жыцьцё барукаецца:
прыйдзе, прыйдзе палёгка хуткая.

Так бліжэй да праўду, але, як на мяне, то і праз коску нішто сабе выглядала. Бо тое ж працэс - нараджэнне. У вершы яго можна ўкласьці і ў радок пры жаданні. Вось табе першы этап (страфа), вось другі (страфа), вось улонне ўжо віднеецца...

І зусім на худы канец. Чэрава пад сэрцам (калі дзіця ўнутрох, то кажуць "носіць пад сэрцам" таму ўсё вельмі адносна: мэдычныя паказьнікі-даследаванні і чалавечая мова, а ў маст.ліце і пагатоў), а ад яго (чэрава) і да радавых шляхоў рукой падаць.

Reply

Re: паразважаем myshyn October 27 2009, 23:02:55 UTC
А пад сэрцам дзяўчынка пхаецца,/...
у шляхах радавых закутая,
за сваё, за жыцьцё барукаецца

Гэтыя тры радкі ўспрымаюцца як нешта адначасовае, таму мне падалося, что гучыць парадаксальна. На гэтую немагчымую адначасовасьць указвае пачатак. Тон зададзены: Эўропа ідзе, пад сэрцам дзяўчынка пхаецца (адначасова! усё правільна) і раптоўна з раду выпадаюць радавыя шляхі (калі гэта адбываецца пазьней), ці ня выпадаюць (але тады мы маем парадокс).

Гэта мае ўласныя ўражаньні. Але згаджуся: Ваша аргумэнтацыя цалкам слушная.

Reply

Re: паразважаем valjaryna October 27 2009, 23:14:47 UTC
Вось яшчэ прыйшло ў галаву (што да аргумэнтаў): калі дзіця нараджаецца - усе гэтыя напругі-штуршкі, яны ж адчуваюцца ня толькі ў радавых шляхах (выбачаюся за падрабязнасьці, але наколькі я гэта бачыла і пра гэта чытала - мне так уявілася), але і ў чэраве, і пад сэрцам, калі не памыляюся?

Наконт тону - яно так, ёсьць нагода паразважаць, падумаць... Я падумаю яшчэ. Апраўдацца тым, што гэта верш заўжды пасьпею :) Мо ёсьць нейкія канкрэтныя прапановы, а я б аформіла? :)

У першапачатковым варыяньце быў дадатковы слупок у сярэдзіне. Магчыма, варта яго аднавіць, каб працэс быў натуральным і паступовым, каб абсалютна адпавядала тону:)

Але зь іншага боку - роды часьцютка вельмі нават раптоўна пачынаюцца :)

Reply


volja October 27 2009, 22:45:22 UTC
Пераклад Марыйкі на мову Валярыны:)

Reply

учытаемсО valjaryna October 27 2009, 22:52:10 UTC
Людзі заўжды радуюцца, калі бачаць знаёмыя словы, асабліва калі ў чужой мове ці калі толькі пачынаюць прымервацца:)

Не, абсалютна іншая ідэя (і шмат чаго яшчэ)! Дый мова, як заўважана было. А пра Марыйку я дзе трэба (у прадмове да верша) напісала, так што ня нада! :)

Такім парадкам можна было залічыць і "пераклад Славаміра на мову Марыйкі", але ж мы ўсё адэкватна зразумелі, праўда? :)

Reply

Re: учытаемсО volja October 27 2009, 23:45:29 UTC
Тут справа не ў знаёмых словах, але ў знаёмым матыве-гэта іншае. Прытым пра Марыйку ты сама згадала;), я толькі перадала тоё што адчула.
Так, гэтак жа сама можна было сказаць пра Марыйкін верш, што ён "пераклад Славаміра", праўда я бачу яе верш хутчэй "адказам Славаміру"(ціпа дыялога:)).
А верш твой добры, таму не раўнуй:).

Reply

Re: учытаемсО valjaryna October 28 2009, 00:00:18 UTC
Я таму і напісала (плюс "надала новае гучанне" і "еўрапейскі кантэкст" :), што мне падалося ўсё гэта цікавым. І цяпер гэта больш за дыялог 2-х, а дыскусія (ці хай сабе - гутарка), судакрананне паэтапрасторамі ;). У любым выпадку - прэцэдэнт для пасьля)) Гэта шырэй за літаратурны "парны тэніс", так мовіць літаратурная amour pour trois, ці як там кажуць ;)

Я не раўную, я аргумэнтую ды разважаю :)

Reply


pavel_m_angelo October 27 2009, 22:45:29 UTC
ад каго Эўропа цяжарная? хто бацька? )

Reply

valjaryna October 27 2009, 22:53:32 UTC
шыфруецца) Эўропа цётка самадастатковая па ўсіх парамэтрах, можа і сама зарганізаваць, магчымасьці ёсьць.

Reply

barilotti November 19 2009, 17:27:06 UTC
Як гэта хто - Бацька!

Reply


(The comment has been removed)

valjaryna October 28 2009, 16:51:19 UTC
Pryemna, shto zazirnuu ;)

Reply


Leave a comment

Up