Aug 10, 2009 15:02
Ты выйграў:
адзін да трох.
Чаго яшчэ болей трэба?
Ты выплакаў - колькі мог.
Памножыў тугу на неба.
Сустрэўся з сабой самім
у восеньскай дымнай прысадзе.
І сам - нібы восеньскі дым.
І страта ў тваім паглядзе.
Кастрышчы - па кімсьці нібы -
палілі пажоўклае лісьце.
І паўставаў на дыбы
вецер, як і калісьці.
чарнавік,
вершы,
2009,
паэзія
Leave a comment
Comments 8
мені взагалі до вподоби твоя поезія:)
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
кожнае слова ўзважана і нібыта выстругана!
надзывчайна!
асабліва гэта актуральна да чэскай песьні пра боль:
Ты выплакаў - колькі мог.
Памножыў тугу на неба.
ДЗЯКУЙ!!!
Reply
Reply
Leave a comment