Суб'ектыўна: Дзявочы слэм на "Канцы словаў" і пасьля канца :)

Jun 27, 2009 18:46


Бадай, усе жадаючыя ўжо выклалі свае крылы, хвасты, і, перадусім, ногі, прысутныя на прэзэнтацыя КС... Далучуся мінімумам :)

Слэміла тэкст Віктара Шалкевіча "Жлобская нацыя". Спазьнілася, не пасьпела аддыхацца, як трэ было на сцэну... Эх, да пераможных кактэляў ня стала якіх пару балаў :)
Read more... )

справаздачы, СЛЭМ, людзі, імпрэзы, фотаздымкі

Leave a comment

Comments 12

wroblewska June 26 2009, 18:47:57 UTC
"На жаль, не запомніла ўсіх імёнаў прысутных удзельніц, падкажыце: мо хто ведае?
..., Т.Рублеўская," - А я ведаю! Ана зь іх - Т. Урублеўская. На адну літару даўжэй...

Reply

valjaryna June 26 2009, 20:08:34 UTC
У прынцыпе, я так і пісала, бо тое ведала: адна літара, мусібыць, не дадрукавалася. Выправіла.

Reply


siarozhka June 27 2009, 04:42:48 UTC
Валярына, я адкрыў сабе новага паэта. Абавязкова пазнаёмлюся з ягонай творчасцю глыбей. :) Займуся гэтым у панядзелак. :)

Reply

valjaryna June 27 2009, 14:05:27 UTC
Тамака, Сярожка, ёсьць што пачытаць і куды паглыбіцца ;)

Reply


pan_tadeush June 27 2009, 06:48:28 UTC
Вельмі добрае фота атрымалася))) Толькі нас фатаграфавалі нібы ў анфас і мы глядзім адпаведна наперад, а тут аказваецца нехта і збоку лупануў));)

Reply

valjaryna June 27 2009, 14:04:14 UTC
У анфас, Сева, нешта ніхто не пасьпеў засяродзіцца - і ўсе шалёна перасмыкнутыя ды ў руху атрымваліся, апроч цябе, вядома)) Так што ёсьць нагода паўтарыць. А пан Андрэйка з пляшачкай. Таму не выкладала той кампрамат ))

Reply

ex_krywal June 29 2009, 23:02:03 UTC
пастановачнае фота!

Reply


Валярыначка! taburet_kina June 28 2009, 09:39:02 UTC
Валярыначка, прывітанне! Даўно не бачыла твой светлы вобраз у фараце ЖЖ. Як твае справы? як аспірантура? як работа? (у апошні раз нашай размовы ты працавала на Беларусьфільме).
а я, ведаешь, прыехала з дзіцячага лагеру, дзе пазнаемлася з атуляй Аляшкевіч Маргарыты. Цікава атрымалася:))) а таму цяпер мне вельмі ж хочацца убачыць цябе "ужывую":))

Reply

Re: Валярыначка! valjaryna June 28 2009, 23:45:03 UTC
Вітанкі, радая новай сустрэчы на прасторах ЖЖ! :) Цяпер працую ў адным з найбуйнейшых бел. выдавецтваў :) Ня ведаю, што матуля Маргарыты за сакрэтныя сакрэты пра мяне выдала, але з радасьцю "дамся пабачыцца ўжывую" :)) на любой бліжэйшай літ.імпрэзе, абвесткі пра якія рэгулярна тутака і выкладаю :)

Reply

taburet_kina June 30 2009, 15:30:17 UTC
Re: Валярыначка! ex_krywal June 30 2009, 16:02:20 UTC
сапраўды, дзеўкі, не свяціце сакрэтнай інфармацыяй :)

адмыслова для гэтага ёсць інбокс у ЖЖ. туды пішацца нумар тэлефона, а потым пішаш Валярыне, каб праверыла скрыначку.

Reply


Leave a comment

Up