ІІ Агульнанацыянальная дыктоўка 21 сакавіка ў Менску

Mar 19, 2009 16:08





21 сакавіка 2009 г. а 14.00 на сядзібе ТБМ (г. Менск, вул. Румянцава, 13, ст.м. Плошча Перамогі) адбудзецца чарговы этап ІІ Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Прысутным будзе прапанаваны для напісаньня дыктоўка "Родная мова" паводле Уладзімера Караткевіча.

Пра гісторыю акцыі апавядзе Уладзімер Падгол,
усім жыхарам Сухарава будзе падказваць Алесь Лагвінец,
уласна сам тэкст дыктоўкі будзе зачытваць Валярына.

Сардэчна запрашаем пазмагацца за прызы, тытул адукаванага беларуса і проста правесьці колькі часу ў прыемнай кумпаніі!

Уваход пакуль вольны :)

Для тых, хто прагне разабрацца ці патлумачыць, што да чаго, падзея ЎКантакце.

P.S. ад сябе: Сухарава, ауу! Мы чакаем цябе ;)

Сухарава, Караткевіч, абвесткі, Менск, ТБМ, мова, Беларусь, імпрэзы

Previous post Next post
Up