Чыжоўскія могілкі. Гісторыя першая. Рэха Курлоўскага расстрэлу

Mar 24, 2016 22:19

Даўно абяцаў распавесці пра Чыжоўскія могілкі. Матэрыялу дабаўляецца, а часу каб яго разабраць, на жаль, не. Раз знайсці шмат часу не атрымоўваецца, то буду расказваць вам тое-сеё пакрышку. А расказаць ёсць што. Гэта адны з самых вялікіх могілак горада плошчай амаль 57,5 гектараў, дзе пахавана звыш 100.000 чалавек. А гэта звыш 100.000 цікавых гісторый. Яно было зачынена ў 1988 годзе і яго дзеянне па пахаванню з'яўляецца абмежаваным. А бяруць яны пачатак сваёй гісторыі з 1965 года.



А ці з 1965-га? Як звычайна, напрыканцы сакавіка я прыязджаю на гэтыя могілкі і доўгі час блукаю па іх. Сёння я натрапіў на гэты помнік (дакладней, відавочна, на яго рэшткі)



Так, гэта той самы Ілля Ісаакавіч Файнберг - справавод Лібава-Роменскай чыгункі, які стаўся адной з 51 ахвяр растрэлу 18 (31) кастрычніка 1905 году на прывакзальнай плошчы (згодна зборніка "1905 год в Белоруссии» пад редакцыяй М. Шульмана (Мінск, 1925г.)

* - па іншых крыніцах - загінула да 80 чалавек, а да 300 чалавек было паранена.

А непадалёк знаходзіцца яшчэ адзін помнік, які захаваўся цалкам. Надпіс на ідышы на ём дублюецца лацінкай





Гэта Абрам-Лейба Гур(э)віч, таксама ахвяра тых падзей.
Відавочна, гэтыя помнікі былі перанесены з яўрэйскіх могілак, што месціліся па сучаснай вуліцы Сухой.
Мяркую, што на Чыжоўскіх могілках (а вельмі магчыма, што і на іншых сучасных могілках Мінска) можна адшукаць і іншыя помнікі людзям, што загінулі ў той дзень, але надпісы на большасці з іх зроблены выключна на ідышы... Магчыма, знойдуцца добраахвотнікі?
Дзень скончыўся даволі сімвалічна. Але так для мяне сканчаецца кожны мінскі дзень. Такі ўжо лёс у лімітчыкаў)))





З.Ы. На мой розум, неблага б даследаваць гэтыя і іншыя помнікі ды ўзяць пад ахову дзяржавы, пакуль зусім не згубіліся ды не зруйнаваліся камунальнікамі, як магілы, якія не даглядаюцца сваякамі...

Чыжоўскія могілкі

Previous post Next post
Up