Экспедыцыйны дзённік.

Jul 10, 2008 22:36

Дзень усё яшчэ другі.
Доўгі атрымаўся дзень. Сядзім і слухаем, як Стафан Малахавіч "хадзіў у шапавалы" па малодосць. Тады шмат хто зарабляў гэтым. "12 дзён у яго адбудавалі "( г.зн. адпрацавалі, вывучаем родную мову :) ).У шапавалы пачыналі хадзіць, як снег выпадзе, вярталіся пад каляды. Даходзілі часам да Кіева, Варшавы, ці яшчэ далей. Валялі валёнкі, рукавіцы, магеркі, брылі (капелюшы на любое надвор'е, падобныя па форме на саламяныя). "Авечка кругом чалавечка...", шкада што зараз мала хто разводзіць іх. Перадыхнулі мы троху з Юлькай, ды пасунуліся ў бок Старога Дрыбіну. На гэты раз мясцовае вызначенне "гэта ж далёка " апраўдала сябе. Аднак дзед- проста падарунак. Заходзім- сядзіць за сталом, есць з рандэлку бульбу. запівае "Калдуньяй", як сталі гаварыць (а хто і крыкам крычаць, бо глухаваты...), распавядае нам пра шапавальства.Прылады: брында, калодкі, правілы - усё насілі з сабою ў заплечніку. Валялі на даму ў замоўцы. Адтуль, пэўна, і ўзнік "язык харошы - сікрэтны", КАТРУШНІЦКІ ЛЕМЯЗЕНЬ
мань - я
шымскі мякрэс - харошы чалавек
 хаўбы - грошы
мосень - кот
шкіл - сабака
сіркі - рукавіцы
Майстрам любы вучань станавіўся праз тры гады вучобы, і тады як засвойваў увесь шэраг вырабаў. Некаторыя халтураць, кажуць каб валёнкі на марозе колькі дзён вымарожваліся, а самі той час жывуць у хаце, а валёнкі неякасныя потым развальваюцца. Некаторыя сумленна працуюць.

   

валацуга

Previous post Next post
Up