Кіраўнік

Oct 03, 2022 19:17

Неверагодна, але факт. Чалавеку, які кіраваў Беларуссю 31 год паставілі помнік у Дрэздэне. А яго сын кіраваў Беларуссю 29 гадоў і ў Дрэздэне пахаваны.


***
Гаворка пра Аўгуста ІІ Моцнага і яго сына Аўгуста ІІІ Сасаў, якія на дваіх кіравалі Рэччу Паспалітай 60 гадоў. Адначасова з'яўляючыся манархам Саксоніі, Польшчы і ВКЛ.

Конная статуя Аўгусту ІІ Моцнаму, вялікаму князю Літоўскаму ў Дрэздэне


***
Што яшчэ цікавей - гэта не адзіны прыклад, калі каралём Рэчы паспалітай станавіўся замежнік. Гэта хутчэй правіла. Вось, напрыклад, шведская дынастыя Вазаў кіравала намі шчэ даўжэй - цэлых 81 год (1587-1668)! Так што мы болей шведы, чым немцы)



Здаецца, што палякам і ліцвінам было прасцей пагадзіцца на караля-замежніка, чым даручыць гэтую пасаду прадстаўніку адной ці іншай нацыі. Кароль-замежнік у такой сітуацыі заставаўся незалежным ад мясцовых разборак і кланаў.
Previous post Next post
Up