Браціслава

Nov 06, 2011 11:38

Перабраўся ў Браціславу - атрымаў фэлаўшып на 9 месяцаў пры Інстытуце палітычны навук Славацкай акадэміі навук ( Read more... )

Leave a comment

Comments 8

bacian November 6 2011, 13:52:29 UTC
А я тут зусім непадалёк, у Будапешце) Пакой па-вугорску, дарэчы, "церам")

Reply

triath88 November 6 2011, 22:01:32 UTC
О, я ў вугорскай мове знайшоў быў для сябе два знаёмых словы - "карчма" і "пошта".
І запомніў яшчэ "тэр" і "утца", а ўсё астатняе для майго вуха гучала абракадабрай.
Дарэчы, планую быць у Будапешце каляднымі вакацыямі, 27-28 снежня, можна было б і сустрэцца.

Reply

bacian November 6 2011, 22:25:30 UTC
Тады пішыце, можна сустрэцца!

Яшчэ ёсьць як найменш словы ebed, vacsora (вячэра), cukorka, mustarda, kanape, fоtel (фатэль), draga (дарагі), asztаl (стол), udvаr (двор), sonka (шынка)...)

Reply

triath88 November 6 2011, 22:51:27 UTC
Ого, падабенстваў значна больш, чым я чакаў!
Але ўсё роўна, вугорская для мяне - адна з самых страшэнных моваў...)
А сустрэцца можна будзе, тады бліжэй да даты спішамся.
Хацеў яшчэ сустрэцца ў Будапешце з Палам Тамашам, трэба яму таксама будзе напісаць.

Reply


mysliar November 6 2011, 15:02:15 UTC
Дарэчы, паводле літаратурных нормаў правільна казаць ešte (эште) jedno, а "ешчэ" - гэта, здаецца, вынік уплыву чэскай мовы, які ў Браціславе вельмі выразна адчуваецца.

Reply

triath88 November 6 2011, 22:04:12 UTC
Гэта я на слух пачуў ад афіцыянткі, дарэчы ў "чэшскай" рэстарацыі, можа яна таму размаўляла з адмысловым акцэнтам?
Эк, трэба неяк брацца вучыць мову, але дзе каб знайсці на гэта час...

Reply


karo_ugnis November 7 2011, 07:02:06 UTC
Дарэчы, а ў Варшаву не зьбіраешся? Мо 11-га, калі тут адбудзецца эпічнае супрацьстаяньне з левакамі? :-)

Reply

triath88 November 7 2011, 18:51:43 UTC
Ды думаў паехаць на Wroclaw Industrial Fest і па дарозе назад заехаць у Кракаў, але давялося тут адмовіцца, з-за гэтага дурацкага віда на жыхарства зараз навогул не да паездак.
Паспрабую неяк выбрацца, але тое пазней.

Reply


Leave a comment

Up