У Бога няма выпадковасцей. Мабыць не выпадкова абвешчаны Папам Год веры супадае ў Касцёле на Палессі з гадавінай вялікіх мучанікаў за веру. 22 студзеня - 70 гадавіна неверагоднай па людскіх мерках мучаніцкай смерці кс. Вітальда Івіцкага, генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі. 16 мая - 75 гадавіна кананізацыі вялікага мучаніка - св. Андрэя Баболі,
(
Read more... )
Comments 6
http://nicolaev.livejournal.com/1679516.html
...Афіцэр, які кіруе экзекуцыяй выбірае чатырох шчасліўчыкаў, якія ў астатнюю хвіліну атрымоўваюць шанец выжыць. Сярод іх 59-гадовы ксёндз пралат Вітольд Івіцкі, рэктар Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску. Якое ж было здзіўленне немцаў, калі ксёндз ад такога падарунка адмаўляецца і прапануе абмяняць сваё жыццё за жыццё іншага закладніка. Ксендз хоча выратаваць начальніка чыгуначнага вакзала ў Пінску, у якога шмат дзяцей. Афіцэр пагаджаецца. Ксяндза Івіцкага расстралялі апошнім. У той момант калі немцы стралялі ў яго, ён стаяў над ямай у якой ляжалі забітыя закладнікі і благаславіў іх…
Reply
Reply
Reply
Адносна 70-годдзя... Здаецца, 1943 г. быў адным з найбольш крывавых у гісторыі Касцёла на Беларусі. Я ўжо думаў пра тое, каб нашым біскупам прапанаваць абвясціць сёлета Год (памяці) мучанікаў. Бо на гэты год прыпадае шмат круглых гадавін загінулых за веру. Напрацягу ўсяго 1943 г. па ўсёй Беларусі нацысты і камуністы расстралялі вялікае мноста католікаў: як духавенства, так і свецкіх.
Reply
Reply
Reply
Leave a comment