Цікавы казус адбыўся на ўрачыстай св. Імшы ў адной з краін Заходняй Еўропы. На свята ў касцёле сабралася шмат вернікаў. Дзетак пасадзілі перад алтаром. У часе літургіі, перад прыняццем св. Камуніі, святар пайшоў па касцёле, каб перадаць вернікам “знак супакою”. Пакуль святара не было, дзеці дабраліся да алтара і самі хуценька “з’елі” ўсю св. Камунію. Дарослым і святару нічога не пакінулі.