Хто кампэнсуе пацярпелым укладчыкам?! :)

Mar 22, 2012 18:58

...у т.л. былой Віцебскай губэрніі?..
NB: купоны неастрыжаныя зь лютага 1919 эвакуацыі Ўрада БНР - а 4% да нашага часу азначае кумулятыўную суму амаль 5000 рублёў золатам, г.зн. 500 залатых чырвонцаў. 2 аблігацыі - ужо 1000 залатых чырвонцаў (а іх болей). Вось гэта інвэстыцыя, МММ адпачывае :)

Read more... )

Karcina Repina „Не ждали”, hołas z makulatury, са знакам качэства, бывшіе люди, ab hetym nielha surjozna, Aŭtabijahrafičnaje

Leave a comment

Comments 11

anonymous March 22 2012, 20:18:58 UTC
Вот пусть Рада БНР за это компенсирует... У нас государство... От БССР после Октябрьской революции 17-го...

Reply

suziralnik March 22 2012, 20:50:27 UTC
А кто у нас в Беларуси правопреемник -- кто ныне владеет и распоряжается собственностью, прежде придлежавшей тому, кто с завладел собственностью Российского Императорского правительства на территории, в частности, Витебской губернии, тех же ж/д? Неужели Рада БНР? :)

Reply


laksiej March 23 2012, 05:45:25 UTC
Дык жа ж у пані галоўнай банкіркі імя такое ― Надзея. :)

Reply

suziralnik March 23 2012, 13:15:40 UTC
Ці не пра яе кажа тое выслоўе ў польскай мове? :))

Reply


btclub March 23 2012, 14:45:02 UTC
Калі па шчырым рахунку,то гэта сучства!

Reply

suziralnik March 23 2012, 15:35:28 UTC
:)

Асабіста я ўжо неаднаразова выказваўся крытычна нкт. рэстытуцыі, аднак і ўздымаць "пытанне па кампенсацыі аблігацый 1990 года на спажывецкія тавары" ў 2012 мае прысмак палітычнага махлярства.

Reply

btclub March 25 2012, 19:39:45 UTC
Ня проста прысмак,а аскоміна махлярства хранічна і навязьліва перанасыціла ўсё гнілоя пранцавае нутро пасьлякастрыцніцкай улады бяз надзеі на паправу.Асабліва датычна маёмасных адносінаў.Калі не выйшла з сусьветнай і перманэнтнай рэвалюцыяй,то лакальная й няйменьш перманэнтная экспрапрыяцыя дагэтуль трвае.

Reply

suziralnik March 25 2012, 20:18:41 UTC
Так, згодны. Нават хоць радзімай савецкай улады -- Расея, аднак у Беларусі ўсемагчымая саветчына неяк асаблівы моцна ўелася ды асабліва атрутная аж дасёньня.

Reply


btclub March 26 2012, 13:52:30 UTC
Вось на гэтым я ўвесь час і настойваю.Значыць нешта ёсьць ў тутэйшым мужыцкім людзе,а ўласна кажучы,ён і застаўся ў Краі пануючым(гульня словаў-пануючы мужык,як ў сумна вядомай прымаўцы пра сьвінню і рог),што падалося такім кампліментарным гэтаму строю і ладу жыцьця,што да сёньня вядзе рэй.І пакуль тое не будзе азначана і выжыта,калі яшчэ і жаданьне знойдзецца,датуль будзе стан сёньняшні.Й ня на атачэньне трэба наракаць.Хаця варыянт чарговага прыйсьця новых гаспадароў найверагодняйшы і новага кола "...каб я цёмян ня быў..."

Reply

suziralnik March 26 2012, 20:25:50 UTC
Я з Вамі тут ня згодны і мяркую, што ў "тутэйшым мужыцкім людзе" ёсьць збольшага ўсё тое самае, што і ў любым суседнім нетутэйшым мужыцкім людзе, ня лепшае і ня горшае. Праблема ня ў тым, што ёсьць у любым (у рэгіёне) мужыцкім людзе: а праблема ёсьць у тым, чаго сёньня няма (!) над тутэйшым мужыцкім людам. Тымчасам як над нетутэйшым -- яно ёсьць у істотна большай меры ( ... )

Reply

btclub March 27 2012, 13:47:02 UTC
Ну што ж,Вашымі вуснамі ды б мёд піць,але баюся,што якасьць таго напою будзе такой,што на мёд ён не пацягніць.Чым маю запярэчыць?Тым,што сёньняшні лад быў абраны на цалкам вольным і альтэрнатыўным падставе.А калі можна дапускаць,што ня ведалі,то толькі таму,што як заўсёды.Ведалі,ох ведалі й жадалі,й прагнулі менавіта такога.Плоць ад плоці,дух ад духу.Таму і да сёньня трвае калі ня каханьне,дык еднасьць.І тое,што Вамі азначана менавіта абыякавасьць як першае й важнейшае-таму пацьцьверджаньне.Абы Як!То-квінтэсэнцыя.Падыход амаль да усяго якраз праз "абы як".Гэта стан.Ня культурніцкі,калі зважаць менавіта на этнаграфічнае напаўненьне тэрміну,а стан Культуры як цэлага.І частка таго цэлага-адносіны і да сябе і да Краю,і да сьвету навокал.Калі на міласьць да навакольля яшчэ ёсьць справа,то неяменьне упісаць годна сябе ў тое навакольнае хараство фатальнае.А палітыка-дробненькая частка таго стану. Я сам-мужык на поўніцу,без сьляда шляхетнага у родаводзе,маю права на такі кут погляду.Бяда ці віна?Шляхта падклала некалі такуя міну,нават пад ( ... )

Reply


Leave a comment

Up