Аказваецца, цыбулізацыя -- "до самых до окраин" :)

Jan 23, 2012 21:49

Аказваецца, нашая паўзучая цыбулізацыя - ня проста сваё тутэйшае вычварэнства, а частка чагосьці ... великого и могучего, ого! :) -

___________________

Для "Реставраторов" и ихних Сторонников

  • Jan. 23rd, 2012 at 7:06 PM



Read more... )

Karcina Repina „Не ждали”, „žach u čałaviečym sercy“, са знакам качэства, z šyrokaha śvietu, ab hetym nielha surjozna

Leave a comment

Comments 3

(The comment has been removed)

suziralnik January 24 2012, 07:20:56 UTC
"Адмазка" на першы погляд прыгожая, але на другі не пераконвае, бо, як агульна вядома, грэкі (сучасныя, канстантынопальскія асабліва) да вонкавага выгляду храваў у сваёй юрысдыкцыі абсалютна абыякавыя. Таму тут насамрэч той выпадак, калі шолам будуем -- цыбуліна "в уме". Як і ў Беларусі, калі цяпер (!) часам будуюць шоламы, а не тыпавЫя цыбуліны, то ўсё адно маюць гэтым на ўвазе выразіць еднасьць зусім не з Атэнамі і не з Царградам, а насамрэч з банальным Сергіевым Пасадам, ага. Гэтаксама, як назіраем, ня толькі ў Беларусі і на Ўкраіне.

Reply


ryta_t January 27 2012, 19:35:02 UTC
дзеля справядлівасці: тут не "цыбулінкі", а нешта падобнае хутчэй да грэчаскіх цэркваў.
наталка васілевіч напісала талковы артыкул наконт "цыбулінак" у навагрудку.
і я лічу, што сёння "цыбулізацыя" - збольшага не палітыка, а культура. у свядомасці людзей вобраз праваслаўнага храму - гэта найперш "цыбулінкі" (

Reply

suziralnik January 28 2012, 19:32:31 UTC
Артыкул Наталкі Васілевіч памятаю чытаў, аднак ня згодны нкт. таго, што ўсё зводзіцца да нейкага паспалітага ўяўленьня аб належным выглядзе праваслаўнага храму. Бо па-першае, калі йдзецца аб вялікіх грашовых выдатках на перайначаньне архітэктурнага аблічча будынка, такія рашэньні прыймаюцца зусім ня масамі паспалітага люду. Па-другое, калі такія перайначаньні -- вельмі пасьлядоўныя і супадаюць, -- як у гэтым выпадку (і ў Беларусі), -- зь вельмі адназначным кантэкстам палітычных абставінаў, то зьява належыць ужо дв культурнай палітыкі, а не паспалітых забабонаў. Таму трэба тут адрозьніваць наяўнасьць уяўленьняў "у сьвядомасьці людзей" з аднаго боку -- і сьвядомую сэлектыўную культур-палітычную эксплюатацыю тых уяўленьняў, з другога. І як я ўжо згадаў у адказе на іншы камэнтар вышэй, у сёньняшнім кантэксьце, -- ні ў гэтым выпадку, ні ў Беларусі, -- я не давяраю "грэцкім купалам" пры перайначаньні храмаў: бо найбольш імаверна там, так бы мовіць, грэцкі купал будуем -- маскоўская цыбуліна "в уме".

Reply


Leave a comment

Up