Успамін аб кветках мінулага лета, або мае „шыпшыны“

Oct 06, 2010 07:19

Між інш., Vаš Suziralnik летам падглядаў за ружамі, ды з фотаапаратам :)
- Як шырока вядома, „...мая шыпшына: зялёны ліст, чырвоны цьвет...“


Read more... )

„...maja šypšyna...“, trafei fotapalaŭničaha, uspaminy leta, Aŭtabijahrafičnaje

Leave a comment

Comments 6

emieryka October 6 2010, 08:08:37 UTC
А дзе ж салавей? :)

Reply

suziralnik October 6 2010, 08:20:55 UTC
У Дубоўкі было пра „Тваіх вачэй пад колер сталі праменне яснае люблю“, „Імкнешся да Камуны Свету, каб радасць красавала скрозь“, думаю для шыпшынкі ўжо і гэтага нямала :)

Reply

"у перашкодах дух расце" :) emieryka October 6 2010, 08:32:45 UTC
Дык Вам тады трэ' вызначыцца: для Вас Беларусь - Шыпшына, ці ўсё ж такі Ружа?
"Пялёсткамі тваімі стану,
на дзіды сэрца накалю."
А Вы гатовы да такой ахвяры?
***
А тое, што пад фотаздымкам напісана, як перакладаецца?

Reply

Re: "у перашкодах дух расце" :) suziralnik October 6 2010, 17:40:46 UTC
Ой з гэтай вызначыцца цяжка :) Спрабаваць - як гладзіць ружу па калючках :) Шыпшына - дзікая ружа. Нашая паводзіць сябе, як Шыпшына. Факт, што пакуль яна - дакладна ня ружачка з rosario Beatae Virginis Mariae :) Можа яна па ўнутранай сутнасьці Ружа, можа толькі зьдзічэла ў шыпшыннасьць без дагляду?..

...Альбо, можа яна толькі Шыпшына, але вельмі хацелася-бы ўбачыць у ёй Ружу. - Калі сябе дастаткова моцна прымусіць, то напэўна атрымаецца!

Пры нашай Шыпшыне Салавей мусіць ня змог надоўга затрымацца :) Ёсьць 2 супрацьлеглых вэрсіі "Ружа і Салавей", Пушкіна і Блёка (+ О. Ўальда, дзе Ружа выступае толькі аб'ектна, ды нешта яшчэ ў Фэта). Аднак наша - ня пушкінская і ня блёкаўская! У нашай Шыпшынкі - "вочы пад колер сталі" і г.д., яна адметна першакляснымі калючкамі, некаторыя магчыма з атрутай.

"На дзіды сэрца накалю" - а гэта з Оскара Ўальда. Там гэта была ахвяра Салаўя для пэўнай абяцанай мэты. - У нашай жа, Шыпастай, любому Салаўю бачна, што на даўгіх калючках панаколата ўжо нямала сэрцаў, і пры яе каранях парахнее нямала мёртвых ( ... )

Reply


Leave a comment

Up