Парады З. Пазьняка аб стварэньні сям'і

May 30, 2012 12:50

Зянон Пазьняк дае парады моладзі аб уладкаваньні асабістага жыцьця :) -

„Нельга жаніцца абы на кім. Многія беларускія дзеячы культуры і мастацтва, якія ў маладосці жаніліся абы на кім, зазналі потым праблемы ў жыцці. Калі ў сям’і жонка пачынае ненавідзіць мужа за беларускую мову, сям’я разваліваецца“,

(адсюль: http://vk.com/zianon).

Karcina Repina „Не ждали”, z šyrokaha śvietu, ab hetym nielha surjozna

Leave a comment

Comments 8

lovkyj_man May 30 2012, 12:13:12 UTC
Не розкрита тема непідходящого чоловіка!
Але мені дуже подобається народна творчість про Св. Зянона. Це унікальне надбання Білорусі.

Reply

suziralnik May 30 2012, 14:27:13 UTC
Каб ацаніць гэты пасаж, трэба яго разумець у кантэксьце біяграфіі самога Зянона Пазьняка. Ён сам ажаніўся толькі ў, штосьці, 52 гады веку і дзяцей ня мае. -- Пэўнай аналёгіяй ягоным навукам аб уладкаваньні асабістага і сямейнага жыцьця ёсьць навукі, што можна пачуць ад (цэлібатных) ксяндзоў у касьцеле, ці ад ўсходніх іераманахаў у царкве, пра ідэяльнае сужэнства :) -- Даўно розныя людзі заўважалі, што Зянон удала знайшоў-бы сябе, калі-бы ў маладосьці стаўся ксяндзом: цяпер напэўна-бы быў ня менш як каталіцкім біскупам :)

"Не розкрита тема непідходящого чоловіка!"
-- чоловіка то добра, але ўпэўнены, што Зянон меў на ўвазе, з уласнага досьведу, што непідходящі кобіти :)

Reply

lovkyj_man May 30 2012, 19:12:39 UTC
Ну я ж і кажу, "обикновєнний сєксізм".
І дякую за пояснення! Я, власне, не був навіть впевненим, що це справді цитати з Зянона, а не повністю народна творчість. А Ви як думаєте?

Reply

suziralnik May 30 2012, 21:31:53 UTC
Папраўдзе не магу гарантаваць, што цытаты на ВК сапраўдныя, аднак ён таго сайту не выракаўся, як нек. іншых. -- А па-другое, калі-ж ужо шырокія народныя масы перакананыя, што гэткія сапраўдныя цытаты, абвешчаныя і непамыльна данесеныя "адтуль" ад самога Зянона, то гэта ўжо робіць іх нават сапраўднейшымі, у сьвядомасьці народнай, за любыя найсапраўднейшыя! :) -- Між інш., ён выдаў некалькі прыгожых кніжак, у асаблівым жанры спалучэньня сваіх прынагодных думак (выказваньняў), вершаў ды фотаздымкаў. Пры Саветах Зянон Пазьняк пэўны час працаваў фатографам, робіць вельмі добрыя здымкі. Аж настолькі, што вельмі многія перакананыя, што менавіта яны ў ягоных кніжках -- найбольш сэнсоўнае і каштоўнае і рэшту там нібы ігнаруюць :))

Reply


(The comment has been removed)

suziralnik May 30 2012, 21:41:34 UTC
Зянон пражыў 15 з гакам гадоў у Штатах і, відаць, успрыняў гэндэрна-нэўтральную мову: калі кажа пра (жаніцца) "абы на кім" -- значыцца, "абы на кім"! :)

Reply

suziralnik May 30 2012, 23:43:25 UTC
...Але прыклад з жонкаю канешне не пакідае сумніваў, хто (!) вінаваты :)

Reply


Leave a comment

Up