Мастацкае сабачае цырульніцтва

Apr 29, 2012 15:35

Пасьля трыумфальнага шэсьця па ЗША, мастацтва сабачага „крэатыўнага цырульніцтва“ заваёўвае Эўразьвяз. Як паведамляецца, у аднім з прадмесьцяў Лёндану, вядомым сваёй індустрыяй моды, адбыўся паказ майстэрства крэатыўнай сабачай фрызуры (здымак з артыкулу, іншыя здымкі).

Read more... )

Karcina Repina „Не ждали”, z šyrokaha śvietu, ab hetym nielha surjozna, zahadki pryrody

Leave a comment

Comments 12

makoto_bel April 29 2012, 14:49:40 UTC
бедныя жывёлкі

Reply

suziralnik April 29 2012, 14:55:41 UTC
Думаю, што, жывучы сярод людзей і на іх штодня гледзячы, сабакі ўжо ніякаму выгляду ні ў кім не зьдзіўляюцца :)

Reply

makoto_bel April 29 2012, 15:16:25 UTC
мая зверюка такое наўрад стала б цярпець)

Reply

suziralnik April 29 2012, 15:21:03 UTC
Магчыма і тыя цырульнікі ня ўсе пароды ўзяліся-бы размалёўваць :) -- А толькі тых, якія ня здольныя лёгка лапай зьняць намызьнік і выказаць сваё асабістае меркаваньне аб тым, што зь імі адбываецца :))

Reply


anonymous April 29 2012, 15:15:22 UTC
В будку бы на цепь посадить... Хату охранять... С пользой для народного или личного приусадебного хозяйства...

Reply

suziralnik April 29 2012, 15:24:26 UTC
Напрацягу сваёй, напэўна, вымушана нядоўгай службы ў такой якасьці, гэтыя асобіны надзейна адпалохвалі-бы злодзеяў -- пры першым поглядзе тыя-бы ўцякалі ў страху за сваё псыхічнае здароўе"! :)

Reply


vitaly68 April 29 2012, 15:30:50 UTC
Мяне, як сапраўднага беларускага гопніка-калдыра, падобная "творчасьць" чыста раздражняе.

Reply

suziralnik April 29 2012, 15:38:31 UTC
:) Важна не забыцца выказаць свае адносіны першаму-ж аўчару ці ратвэйлеру, якога сустрэнеце ў "нетрадыцыйным" выглядзе :))

Дарэчы я бачыў пару год таму баксёра з азадкам паголеным і пакрытым татуіроўкамі. Без намызьніка. Аднак здаецца ніхто з крытыкай не падыходзіў :) -- гаспадар баксёра быў сам густа ў наколках :))

Reply


Leave a comment

Up