Што можна знайсці на берагах Гараднічанкі і Юрыдыкі

Jan 04, 2014 00:45

Grodno, odnaleziska

Даліна Гараднічанкі і Юрыдыкі захоўвае ў зямлі мноства археалагічных артэфактаў, якія накапіліся тут за амаль цэлае тысячагоддзе існаванне Гародні. Каб знайсці які-небудзь цікавы керамічны чарапок, або кавалак старадаўняй кафлi, дастаткова толькi прыгледзецца ў абрывістыя берагі гэтых рачулак. Часам трапляюцца незвычайныя і ўнікальныя знаходкі. Некаторымі з іх і хоча падзяліцца аўтар гэтых радкоў.




Армейская спражка. Пач. ХХ ст.



У даліне Гараднічанкі калісьці вельмі даўно размяшчалася шмат рамесных пабудоў, бровараў, жылых дамоў. Кавалкі старажытнай цэглы - асноўная маса знаходак.

Насупраць сінагогі рачулка вымыла парэшткі нейкага старажытнага будынка



Тут патрапіўся кавалак цэглы-пальчатка, якую выпускалі мясцовыя цагельні да пач. ХІХ ст.



2 капейкі 1798 г. Першыя акупацыйныя расейскія грошы



Паў-капейкі 1841 г. Ад вільгаці і вады манета моцна акіслілася.



Пасля праліўных дажджоў Юрыдыка парадавала:





Наканечнік дзіды:



Каменная запанка:



Піўны корак "Brauerei Grodno" (Гарадзенскі бровар). Верагодна, 1915-1918 гг.



Медная талерка. др. п. ХІХ - пач. ХХ стст.



Каменныя тачыльныя камяні



Кафля пач. ХХ ст.



Корак "Grandes Caves de Richon-le-Sion, Jaffa (Palestina)"


Сталовыя прыборы - даволі распаўсюджаная знаходка



Orzeł wz. 19



Магчыма, на гэтым шкляным медальёне адлюстраваны сам Антоні Тызенгаўз (?)



Элемент дзвярнога замка



Шкляныя бутэлькі сяр. ХІХ ст - 1939 г.



Бронзавы пасярэбраны рондаль фірмы "Fraget". Пач. ХХ ст.


Гараднічанка, знаходкі, Гродна

Previous post Next post
Up