"Карпаты-trip", альбо "Як забыцца пра горад і атрымаць асалоду ад гор"

May 17, 2013 11:59

Раней я часта грашыў дакументалістыкай і паслядоўнасцю пры апісанні падарожжаў. Гэтым разам я паспрабую пазбегнуць перакладу падзеяў, і падзяліцца выключна эмоцямі :)
Не усё тое, што я уяўляў пра Карпаты, аказалася праўдай. Але і шмат чаго, як высветлілася, я і ўявіць сабе не мог! Празрыстае, свежае, духмянае паветра можна прадаваць у слоіках, а на гару, якая узвышалася насупрацт нашай альтанкі, можна было глядзець бязконца! А Гаверла.. оооо, гэтая Гаверла! Гэта быў тэст на мужнасць, моц нашых ног і нашых сэрцаў, пад'ём уздоўж неба і спуск уздоўж вады, вяршыня настолькі прыгожая, што я ўвесь час адчуваў сябе ў Толкіенаўскім Сяродзем'і. Кожны дзень у Карпатах цягнуў па ўраджаннях як мінімум на тыдзень у Менску, а краявіды ўвогуле маглі б быць швейцарскімі ці аўстрыйскімі, калі б не раздалбаныя украінскія дарогі і трохі пафасныя сядзібы мясцовых жыхароў ) Дарэчы, да гаворкі па-беларуску на Украіне вельмі хутка прызвычайваешся, таму нават трохі збянтэжана сябе адчуваеш па вяртанні, когда все вокруг почему-то предпочитают этот великий и могучий русский язык )) Карацей, у Карпатах можна вельмі файна адпачыць: намачыць сраку на вясёлым рафцінге з маляўнічымі краявідамі і нарамлёвымі для навічкоў парогамі (р. Чарэмош), залезці на вышэйшую кропку Украіны - гару Гаверлу (10 з 10 па эмоцыях і цікавасці), папіць львоўскага піва, закарпаццкага каньяку, крымскага вінца, і заесці ўсё гэта мясцовымі дзерунамі са шкваркамі, надыхацца цудоўным паветрам, аблазіць наваколіцы, пакарміць кабана з рук, а яшчэ ёсць пячоры (ў якія мы не паспелі), абсерваторыя (наступным разам), і шмат чаго яшчэ. Пры гэтым тут не раве музло з кожнага кабака, як на марскіх курортах, а ў нядзелю людзі апранаюць вышыванкі і вельмі чынна ідуць у царкву (дарэчы, уніяцкую). Ніхто не спрабуе цябе развесці на бабосы, усё ветліва, гасцінна і акуратна. Ну і канешне, добрая кампанія сяброў - неад'емны и вялікі плюс такой вандроўкі, дакладна кажу! )




















ua, Путешествия

Previous post Next post
Up