Прэс рэліз і лягатып

Feb 26, 2010 11:51






Зацікаўленыя асобы--рабіце капіпаст :-)


У Беларусі па дадзеных на 2009 год налічваецца больш за 36 тысяч ЖЖ-карыстальнікаў. Сярод іх амаль палова-дзяўчыны ва ўзросьце да 30 гадоў. Праэкт “ТварJournal” дае мажлівасьць ім паказаць сябе, выйшаўшы з віртуальнай прасторы ў прастору рэальную, даць больш магчымасьцяў па атаясамленьні сябе са сваімі дзёньнікамі і паказаць, наколькі сапраўды актыўны ЖЖ-сэгмэнт у Беларусі.

Праэкт зьяўляецца прыватнай ініцыятывай двух маладых фатографаў, якія, канешне, таксама зьяўляцца ЖЖ-карыстальнікамі. Абмежаваньне праэкту сэрвісам livejournal толькі умоўнае, у праэкце могуць браць удзел таксама карыстальнікі іншых сэрвісаў, Жывы Журнал быў выбраны толькі па прычыне сваёй папулярнасьці.

Праэкт лічыць сваю гісторыю ад пачатку 2009-га году, калі зьявіліся першыя ідэі і прыкідкі, першыя здымкі былі зробленыя напрыканцы таго ж году. І на працягу ўсяго гэтага часу праводзіцца промо-кампанія па папулярызацыі праэкта ў Інтэрнэце, а таксама працы па арганізацыі выстаў прац і выпуску друкаваных і мультымэдыальных прамацыйных матэрыялаў, таксам прызначаных для прамаваньня праэкту.

У праэкце на дадзены момант удзельнічаюць 12 мадэляў і 3 фатографы, але, зь цягам разьвіцьця, гэтая колькасьць, несумненна, будзе павялічвацца. Праэкт аб’ядноўвае самых розных людзей, перадусім маладых-студэнтаў, працуючых, фатографаў прафэсыяналаў і аматараў. Дэвіз праэкту-“Ды прыбудзе з намі Сьветасіла!” зьяўляецца вялікай матывацыяй для ўсіх нас, і перадусім скіраваны на здабываньне вопыту і новых ведаў ў фатаграфіі, а таксама дае магчымасьць для новых файных знаймстваў і пазнаньня новых людзей, кожны зь якіх цікавы па-свойму, і індывідуальнасьць якіх мы хочам паказаць праз фатаграфію.

З павагай,

Каманда “ТварJournal”

tvarjournal@gmail.com

фота

Previous post Next post
Up