Язэп Драздовiч. Дзённiк.

Apr 24, 2013 14:29

Язепа Дроздовича, символ белорусского духовного Возрождения, даже называли «белорусским Леонардо да Винчи» - http://stanislav-05.livejournal.com/651495.html

Язеп Дроздович (1888 - 1954) - белорусский художник, график, скульптор, фольклорист, краевед, этнограф, археолог и писатель.
Воплотил образ белорусской природы в серии графических работ «Дисневщина» и тоновых рисунках «Природа Белоруссии». Оставил нам  изображения старинных замков и скульптурные портреты ученых и литераторов Я.Почепки, А.Гриневича, М.Машары.
Возобновил давно забытую традицию рисования настенных ковров. Эти картины уникальны и именно они принесли Дроздовичу мировую известность. Сегодня его коллекция находится в Заславле. Именно в тех местах он работал археологом, а параллельно собирал и обрабатывал для словарей простонародные слова и выражения, записывал народные песни и обряды.

Язэп Дроздович - первый белорусский художник, который затронул в своём творчестве тему космоса: «Жизнь на Луне», «Жизнь на Марсе», «Жизнь на Сатурне» - http://by.holiday.by/skarb/763

Язэп
ДРАЗДОВIЧ
Дзённiк
Дневники Язепа Дроздовича, которые он вёл в 1930-1950-е, напечатаны в журнале "Маладосць" за 1991 г. № 5-12 - http://www.maladost.lim.by/

1933 г.
СТУДЗЕНЬ
13. Пятніца
Закончыў і здаў свайму суседу Валазьку, як аматару, у пераплёт сваю лунную вандроўку па лабірынтах чорных скал кратэравастага горнага цырку, які знаходзіцца на поўнач ад кразнога Mare Imbrium у Альпах. Раблю гэта не дзеля забавы і тшчэслаўя, а дзеля навукі. Хто гэтаму не верыць, хай праверыць праз тэлескопы, і я пэвен, што бальшыну таго, што мной апісана, убачаць, далоні...
Праверыўшы па фатаграфічных знімках у больш просторных выданнях найпадробнейшых дэталяў некоторых участкаў паверхні Месяца - пераканаўся, што віджаныя і апісаныя мной у «Чорным лабірынЦе» зусім не паходзяць на Цырк Manilius, а на цырк Платона (Plato)

22
Быў на адведзінах сям'і аднаго безработнага настаўніка. Ен недзе выехаў, а яна, як бачыў, табурэты ламаець на дровы, бо няма за што дроў купіць. Булён варыла і мяне ім частавала, але без хлеба...Зрабiў ёй, пакуль муж вернецца, маленькую пазыку - на хлеб i дровы.

ЛЮТЫ
3
Хадзіў па доўг невялічкі, але даўжнік дзесь няведама куды перасяліўся, напрасна толькі празяб і вярнуўся з прамокшымі нагамі. I выздараўляй тут, як хочаш. Hi грошы, ні харчоў, ні лякарства - аніадкуль аніякой спагады. Захварэў, галадай, памірай - ніхто не падтрымаець, не ратуець - кожна-му толькі свая скура дорога...

САКАВІК
13
I фанатыкі, і бязбожнікі - адной маткі дзеці, крайнасці... Няма жыцця ў крайнасцях...
Нішто не жывець, не расцець у агні. Нішто не жывець, не расцець і ў марозе. Толькі між агнём і морозам усё жывець, усё расцець, усё цвіцець, развіваецца, красуецца.
Не кажы, што я мудрэй ад усіх. Не кажы, што й дурней ад усіх...
Не кажы, што я найсільнейшы, не кажы, што я й найслабейшы...
Не кажы, што я самы шчаслівы, не кажы, што я й самы няшчасны...
Не кажы, што я добры, не кажы і што я благі.
Не будзь ні горак, ні салодак. Будзеш горак - праклянуць, а салодак - праглынуць.
Згубіў - не смуціся, а знайшоў - не радуйся. Не хвалі і не гань.
Не цвярдзі ніколі таго, чаго цвёрда, пэўна не ведаеш.
























Язеп Дроздович

Previous post Next post
Up