"Лев-мазохист влюбился в бедную овечку"

Jan 13, 2009 22:42

Гэта...гэта паранойя...або дыягназ ( Read more... )

смешнае, фільмы, сябры, кнігі, эмоцыі

Leave a comment

Comments 17

julia_fox January 14 2009, 15:15:55 UTC
эмммм)
не чытала - не бачыла...
маўчу:)

Reply

stakrotka January 14 2009, 16:23:38 UTC
Эм...можа быць...ну, я канешне не раю, але...табе можа спадабацца...але спачатку лепш глядзець фільм, бо першая кніга нагадвае звычайны раман...Ну...і наступныя кнігі гэта таксама раманы....а можа і не...мне не важна...я толькі апошнюю дачытала...я ў іншым свеце зараз.=)

Reply

julia_fox January 14 2009, 16:31:43 UTC
так, па шматкропью гэта мажліва заўважыць)
і, ведаеш, гэта галоўнае, што ты знайшла на нейкі момант, а мо і не на нейкі, свет, які табе падабаецца, і ў якім ты ўтульна сябе адчуваеш!
З майго боку - толькі падтрымка!!!

Reply

stakrotka January 14 2009, 18:58:29 UTC
Угу.=)
У цябе файны юпік!=)
Гэты свет-гэта нешта цудоўнае...і я ўсе яшчэ хачу стаць вампірам.=)

Reply


tma_g January 17 2009, 19:19:13 UTC
Маргош, усё О.К!!!
усіх вылячаць!=))))

Reply

stakrotka January 17 2009, 21:18:55 UTC
=) Ну...а можна не вылечвацца?=) Мне мой стан падабаецца.=)

Reply


не разумею гэтых жанчын ) malenki_prync February 3 2009, 10:11:14 UTC
А што прывабнага ў гэтым вампіры? калі кароценька...

На выходных, дзякуючы сястры :(, паглядзеў гэты фільм ад пачатку да канца (адзінае, што спадабалася, як гэты дзядзька лоўка узбегаў на дрэвы :)

не маю намеру кагосьці лячыць, проста цікава )

Reply

Ну, цяжка патлумачыць, але я паспрабую stakrotka February 3 2009, 11:21:58 UTC
Гэты вампір не абавязкова павінен быць знешне прываблівым(як і любы хлапец увогуле), галоўнае-гэта яго паводзіны і характар. Эдвард для многіх дзяўчат з'яўляецца ідэалам хлопца, а менавіта : храбрым, заботлівым, уважлівым, прыгожым, адукаваным, гатовым дзеля твайго шчасця на ўсё...і.г.д. А яшчэ хочацца самой стаць такой: бясконца прыгожай, моцнай, вечнай, і быць вечна з каханым, які самы ідэальны на свеце. Гэта вельмі добрая казка, фантазія, але хочацца каб яна была і ў рэальнасці.
Я акрамя прагляду фільма чытала кнігі, таму і казка для мяне больш поўная атрымалася. Проста на жаль такіх мужчын, або інакш кажучы, такі тып мужчын вельмі цяжка сустрэць у наш час.
Паспрабавала растлумачыць, як змагла...Трошкі зразумелей стала?=)

Reply

Re: Ну, цяжка патлумачыць, але я паспрабую malenki_prync February 5 2009, 09:05:12 UTC
Ого, не паленаваліся напісаць столькі - значыць нешта адчуваецце ).

А можа, сапраўды, гэты Эдвард - нічога ). Пайду прасіць прабачэньня у сястры ). Добры муж з яго атрымаўся б: не сьпіць зусім - можа працаваць, есьці амаль не просіць ігд.

Праўда, у гэтых вампіраў шмат вольнага часу, а што б Вы рабілі ўсю гэтую вечнасьць: таксама жыцьцё вечнага студэнта? ды і нешта ня верыцца ў вечнае каханьне. а шлюбаразводны працэс таксама цягнуўся ўсю вечнасьць?

Reply

Re: Ну, цяжка патлумачыць, але я паспрабую stakrotka February 5 2009, 12:46:43 UTC
Ну...я люблю пісаць.=)

Ну...ты(можна на ты?=)) глядзіш з практычнага пункту гледжання...=) Увогуле, тое кахане, што ў Эдварда да Бэллы ніколі не скончыцца, бо вампіры цяжка мяняюцца, але калі мяняюцца, то назаўседы. А яе каханне да яго было ў яе яшчэ да станаўлення вампірам(гэта ў кнігах), а пасля і замацавалася...Ды і спрабаваў ен яе пакінуць, каб абараніць...але не атрымалася ў яе жыць без яго(2-я кніга).
Дарэчы, як ен кажа, што гэта не так страшна - жыцце вечнага студэнта, затое долей жывеш на новым месцы))
Я хацела бы стаць вампіркай...=) А ты хіба не?=)

Reply


malenki_prync February 6 2009, 10:37:56 UTC
гляджу на сьмешны юзерпік - і думаю, гэтак выглядае закаханая авечка? добра, што адключаны гук, бо пэўна вушы не вытрымалі гэтага радаснага ляманту :))).

Reply

stakrotka February 6 2009, 19:12:57 UTC
Ага, я яго люблю, гэты пік, ён можа выражаць веееельмі шмат настрояў.=)

Reply


Leave a comment

Up