Загон на выборы 2012 Филфак ГрГУ

Jul 09, 2013 17:04

Я: Вогуле, шо з табой рабілі, напрыклад?
Яна: Мне нічога не рабілі, але ж са мной размаўлялі і папярэджвалі
Я: а напрыклад, якая службовая асоба вогуле з табой размаўляла? Хто гэта быў?
Яна: Цёцечка з дэканату....я нават не памятаю як яе
Я: а цецечка з дэканату, гэта дэкан ці проста метадыст?
Яна: не-не-не Некая вось з метадыстаў..
Я: вось напрыклад проста метадыст, напрыклад куратар
Я: ну увогуле так....т.
Яна: гэта быў не куратар, але вось не вышэй за куратара
Я: ну гэта значыць проста не вышэй за куратара службовая асоба якую напрыклад дэкан мог паслаць...Так?
Яна: нуу.....так
Я: ну вогуле ў чым істота разгавораў саміх была
Яна: Усе пачалося тады калі я не згадзілася галасаваць датэрмінова
Я: гэта была ў якім годзе?
Яна: у гэтым
Я: у 2012-м годзе калі была восень, так?
Яна: калі былі выбары...?
Яна: 23 верасьня былі..
Я: ну ясна...зразумела
Яна: вы.... яны казалі, што мы павінны галасаваць датэрмінова спачатку...
Я: а яны казалі за каго галасаваць?
Яна: спачатку са мной размаўляла выхавацелька ў інтэрнаце. Цецечка сказала, што...але імя потым
Эээ сказалі што... Спачатку проста запыталася выхавацелька, чаму я не галасавала датэрмінова яшчэ.. Я ей сказала: "Ды адчапіся, не хацелася і усе"......яна...
Пасля у чацьверг, калі быў амаль канец гэтых датэрміновых выбараў
Я: а ты не памятаеш якое гэта чысло дзесьці было?
Яна: не не памятаю, ты паглянеш сам
Яна: за некалькі дзен да 23-га, недзе ў чацвер, чы ў пятніцу....нават дакладна ўжо ня памятаю, мне спачатку патэлефанавалі з дэканату, запыталіся, яшчэ раз чаму я не галасавала, датэрмінова. Я толькі прачнулася, казала, што не хочацца, ня буду і ўсё, кінула слухаўку...
Пасля праз некалькі гадзінаў да мяне ў інтэрнат ужо прыйшла цёцечка з дэканату
Я: а цёцечка з дэканату, гэта хто быў нарыклад
Яна: зараз скажу... (опущено мной)
Я: (опущено мной), а чым гэты чалавек займаецца? Гэта метадыст? Проста...
Яна: Яна мая выкладчыца..
Я: выкладчыца па чым?
Яна: ... па рускай мове, яшчэ яна займаецца тым, што куратар ўсіх інтэрнатаўскіх студэнаў.
Я кажу, што яна, яна не куратарка там нейкай группы, яна куратарка ўсіх інтэрнатаўскіх дзетак, я нават ня ведаю, як гэта называецца проста
Я: гэта розьніцы ня мае вогуле
Яна: ну так.. Яна пачала размаўляць са мной, тут яна ўжо... можа хвілінаў 15 пыталася чаму. Я кажу гэта мае права. Я па канстытуцыі маю права... Слухай мяне .... не галасаваць увогуле. Яна пачала штосьці казаць: "Ды не вось лепш..." Усе роўна мякка.
Я: вось пытанка, такое, вось яна казала такія рэчы напрыклад, што калі... вось трэба галасаваць, каб выбары адбыліся, каб дзяржава, напрыклад грошы не траціла, мне такое напрыклад дэкан казала у 10-м годзе
Яна: яна такога не казала, яна так сама мягенька казала, ну дык вось.... яна  сказала: "Ну дык вось прыдзі Прагаласуй"... хіба што яна нават казала, што можна у дзень выбараў нават я ня памятаю. Яна стаяла яшчэ ня надта жорстка. Недзе ў пятніцу, калі быў амаль апошні дзень гэтых датэрміновых выбараў, мяне выклікалі ў дэканат, я тады была на парах
Я: а пары якія былі напрыклад
Яна: не памятаю
Я: А праблем з гэтымі парамі, не была вогуле?
Яна: Добрыя выкладчыкі, добрыя пары, усе нармалёва у нас...
Вось і там ўжо весь дэканат, але ж гэта нават не назавешь дэканатам філалагічным, гэта дэканат...але ж не....філалагічны дэканат, які знаходзіцца ў галоўным корпусе вось і... гэтыя цеткі
Я: гэта ў якім кабінеце была
Яна: ну гэта быў кабінет дэканату
Я: А на якім этажэ?
Яна: на трэцім на супраць кафедры журналістыкі. І вось у гэтым дэканаце цецечка...
Я: а цецечку ня памятаеш?
Яна: Ня памятаю
Я: а як выглядала напрыклад?
Яна: у мяне нават ёсьць дыктафонны запіс як яна са мной размаўляла, таму, што я ўзяла з сабой тады дыктафон. І вось яна ўжо казала: "што ты ж ведаеш, што калі ты не прагаласуеш датэрмінова, то ты не пойдзеш нам на сустрач, а значыцца і мы не пойдзем больш табе на сустрач"
Я: веш... я шо значыць, такое што "Ты не пойдзеш на сустрач"?
Яна: ну слухай-слухай, яны казалі, гэта ўсё так міленька
Я: обтекаемо?
Яна: ну.-ну. "Мы не у якім выпадку цябе не прымушаем нічога рабіць, алеж ты ведаеш, што калі ты не пойдзеш на сустрач, то і мы можам цябе ў інтэрнат не засяліць у наступным годзе, а можаш ты сесьсію не здаць у наступным годзе." ну хто яго ведае, шо там будзе
Я: ну ведаеш, у мяне так сама такія рэчы былі
Яна пасля кажуць, ну вось ты нас прымушаеш ісьці на гэтыя
Я: парушэньні?
Яна: на гэту...ну соь месца дзе ў нядзелю былі выбары, мы павінны туды ісьці, а ў нас жа выходныя
Я ну гэта была напрыклад, наколькі я ведаю....у медўніверсітэце
Я пачала з імі спрачацца.. пачала штосьці даказваць, мы поў гадзіны размаўлялі, пасля ў мяне была істэрыка. Я проста выбегла з гэтага кабінету... Амаль паслаўшы іх усіх і нічога так дакладна ім не сказаўшы. Пасля патэлефанавала сваёй куратарцы, якая мая куратарка ва ўніверсітэце. Сказала што...
Я: а што за куратарка, прозвішча?
Яна: Добрая цёця, я на буду называць прозвішча
Яна зразумела, я казала ёй, што калі мне прыйдзецца пераступаць свае прынцыпы і галасаваць датэрмінова, то я лепш сыйду вогуле з гэтага ўніверсітэту, таму што мяне гэта не задавяльняе ні ў якім выпадку
Я: ну ведаеш мне так сама такія рэчы казалі, напрыклад мне вось казалі, я табе распавядаў, што мне казалі, калі не паступлюся прынцыпамі т.е. шо вот.... Я пытаўся яе: "калі я не паступлюся сваімі прынцыпамі?" Мне казалі: "Ну многія паступіліся і ты паступішся". Я не паступіўся сваімі прынцыпамі і я сапраўды выляцеў. Калі на тое пайшло я сапраўды не хацеў займацца якойсьці там дзейнасьцю, мяне другія рэчы ў гэты год сапраўды клапоцілі.
Яна: Магчыма мне пашчасьціла, таму што калі я вось гэта ўсё сказала...Можа там яны не хацелі каб я сыходзіла з ўніверсітэту, ці што, таму што я шмат раблю і шмат чаго раблю для ўніверсітэту. Пасля мяне больш ніхто не прымушаў. Гэта цецечка якая мяне пытала ў дэканаце нават прасілі прабачэньня
Я:  А прабачэньня хто папрасіў?
Яна: Куратарка сказала што перадае мне прабачэньні тая што ў дэканаце
Я : ну як табе сказаць куратары, гэта паднявольныя людзі ну сапраўды
Яна: ну магчыма, магчыма гэта было так, але зараз калі я прыходжу ў гэты дэканат яна тая цецечка, тая цецечка што са мной размаўляла
Я: а яна хто, дэкан?
Яна: я не ведаю хто, я ж табе казала, я не ведаю хто сядзіць там проста. Вось і яна глядзіць на мяне такімі вачыма: "Можа што вам зрабіць, можа дапамагчы. А можа вось гэта-гэта" ну бачна, што яна сама баіцца таго, што нарабіла
Я: А такое пытанка. Другія былі, кагосьці яшчэ пыталі па гэтым пытаньні, якісьці загады былі напрыклад, прыцісківаньні, спрабавалі каб хтосьці чагосьці не рабіў напрыклад, чы...
Яна: я ведаю некалькі такіх чалавек, але казаць ня буду
Я: я ведаеш не пытаю хто гэта канкрэтна, раскажы напрыклад гісторыю, мяне гісторыя канкрэтна цікавіць
Яна: не, гэта не мая гісторыя
Я: не ну вогуле
Яна: Не ну гэты чалавек, яму застаўся там годзік давучыцца і ён будзе працаваць
Я: а вогуле адносна так раскажы
Яна: не буду
Я: а на конт чаго там было, вогуле на конт чаго?
Яна: ну наконт усяго, як звычайна тут робіцца, сходы розныя
Я: апазіцыйнай дзейнасьцю займаецца.....
Яна : так
Я: ці проста вучыцца напрыклад і каментуе дзесьці штосьці
Яна: не толька, гэта цяжка назваць апазіцыйнай дзейнасьцю, таму штол ніхто з нас гэтым не займаецца
Я: не я не пра гэта, проста гэты чалавек дзесьці удзельніцае, напрыкла ў якіхсьці арганізацыях састаіць
Яна: гэты чалавек проста надта разумны, не ён не састаіць не у якіх арганізацыях
Я: не... ну ён у вас на Філфацы вучыцца - на кафедры журналістыкі
Яна: так
Я: так-так, т.е. ён на пятым курсе
Яна: так
Я: а яшчэ якісьці былі напрыклад, факты такіх рэпрэсій там прыцісківаньняў
Яна: Магчыма гэтыя факты былі калі б, студэнты жылі ў інтэрнаце. Але зараз ў інтэрнаце гэта тыя што жывуць, кшталту (опущено) гэта хамячкі
Я: ну пра (опущено) я ведаю, (опущено) нічога ня хоча рабіць, яна сапраўды можа хацела бы але....
Яна: ну вось усе такія сядзяць і ніхто нічога ня хоча рабіць, таму нікога больш не прыціскаюць
Я: т.е. цябе прыціскалі...гэта..
Яна: з інтэрнатаўскіх мяне
Я: ....ты ведаеш, цябе, знаёмага гэтага і нікога больш, гэта на філфацы так?
Яна: так, таму што яны не маглі дацягнуцца, ў іх няма, ў ніх не было ў сіх гэтых людзей, нават ў майго знаёмага небыло ніякіх....Як дацягнуцца, да мяне проста я жыву...
Я: ну спосабаў "прыжаць"
Яна: я жыву ў інтэрнаце, мяне можна прыціснуць за тое што я не датэрмінова не прагаласавала, таму што яны глядзяць, калі, хто прагаласаваў. Тыя хто вучыцца са мной ў группе, як паглядзець, галасавалі ці не немагчыма, таму што яны прапісаны недзе ў горадзе і прылічыць гэта не магчыма
Я: ну я размею, яны галасуюць ў горадзе па сваім вучастку і гэта ўжо на вучастках.....
Яна: на конт сходаў, мы проста можа яшчэ ня трапілі
Я: напрыклад, калі добра, гэтыя схоы падлічыць, калі Народныя Сходы былі напрыклад. Я слышаў, што напрыклад на Педагагічным факультэце, на не памятаю, гэта кафедра, ці што гэта, дзе вучацца гэтыя.....Лагапеды, там прадоўжвалі пары. У вас такое было, ці не? Т.е. у вас прадоўжвалі ў гэты дзень калі народныя сходы былі... пары
Яна: А! Памятаю, што прыходзілі, прыходзілі казала ні ў якім выпадку не выходзьце на двор у гэты час, сядзіце ў інтэрнатах, сядзіце дома
Я: а гаварылі такое напрыклад, шо усялякія акцыі не санкцыяваныя, увогуле нават санкцыяваныя акцыі былі, але яны казалі што яны не санкцыяваны
Яна: ну ведаеш, яны гэтага не казалі, каб людзі не зацікавіліся, яны казалі проста - не выходзьце на Саветскую там у 7 гадзінаў вечара, туды-ты і туды-ты.
Я: гэта калі дзесьці было?
Яна: калі былі гэтыя плясканьні ў ладкі
Я: гэта ў адзінаццатым годзе было хіба, ці не? не памятаеш дакладна?
Яна: не летам, гэта ўжо пасля было
Previous post Next post
Up