Не растлумачыць

Sep 24, 2009 00:48

Ах, яна на мяне ня так паглядзела! Ой, ён пра мяне ня тое падумаў! Дастала слухаць. Мы ёсьць тым, што мы пра сябе ўяўляем. А тое, што іншыя думаюць пра цябе - гэта выключна іхныя праблемы.

Leave a comment

Comments 34

lorss September 24 2009, 13:07:13 UTC
вось калі скажа - зусім іншы сэнс. хаця і слова можна лёгка перайначыць.
я чытала твой пост і падумала пра лася. гэта канёк.

Reply

soft_tiger September 24 2009, 13:31:50 UTC
Лось - гэта канёк?

Reply

lorss September 24 2009, 13:35:14 UTC
кідаць ласей - гэта мой канёк. неяк так. тото жэ.

Reply

soft_tiger September 24 2009, 13:56:53 UTC
Аднак, якая ты каварная! Кідануць лася...

Reply


alesia_ra September 24 2009, 18:07:01 UTC
але часам праблема ў тым што мы не ўсведамляем кім я ёсць. і часам усведамленне пачынаецца праз такія вось праекцыі--ён падумаў на мяне так-та, яна бачыць мяне такой-та. Можна падказаць чалавеку перафакусіравацца:)

Reply

soft_tiger September 24 2009, 18:17:19 UTC
Ёсьць рацыя. Вядома ж, нельга нікому забараніць мець пра цябе меркаваньне. Але гэта іхнае меркаваньне. :)

Reply

alesia_ra September 24 2009, 18:23:45 UTC
так, але часам, гэтае меркаванне выдуманае, яна сказала, ён паглядзеў гэта зусім ня тое, што чалавек з сябе ўяўляе, як ты заўважыў у пасце. але гэта можа быць тым, што вуснамі і вачыма знаёмых і незнаёмых людзей чалавек бачыць і думае пра сябе.:)

Reply

soft_tiger September 24 2009, 18:35:43 UTC
Калі слушна цябе зразумеў, дык я выключна пра нэгатыўныя, надуманныя погляды і фырканьні ў наш бок. А, так, побач заўсёды людзі да якіх трэба прыслуховаўцца. :)

Reply


jak_vecer September 25 2009, 11:25:27 UTC
Думкі іншых людзей гэта сапраўды іх праблемы, калі яны дрэнныя.:)

Reply

soft_tiger September 25 2009, 11:39:35 UTC
Беспадстаўна дрэнныя. :)

Reply


Leave a comment

Up