Leave a comment

Comments 3

lenk0yan April 19 2012, 16:00:40 UTC
Я даўно сачу за тваімі малюнкамі. Класныя (:

Сама люблю маляваць, але так, несур'ёзна. Мяне сам працэс зачароўвае. Але спрабую перадаваць падабенства і... Тут усё ўпіраецца ў цені. Ну не ўмею я перадаваць іх! Усё замалёўваю сплашняком. А калі спрабую, атымліваецца відавочна не тое. Хіба што на паветраным шарыку магу намаляваць блік.

Можа параіш мне штосьці?

Я глядзела ў інэце схемы падзення святла, але гэта мне ўсё навявала школьную фізіку і адразу станавілася сумна. Як рабіць гэтыя аб'ёмы? На чужых малюнках я нібыта бачу, а на сваіх спрабую хіба што здагадацца, дзе цямней, дзе святлей трэба рабіць. А па факце ўсё роўна не тое. Можа ёсць якія сакрэты?

Reply

snywonder April 19 2012, 17:13:43 UTC
Усе цені-сьвятлы гэта ж і праўда хутчэй фізіка, найбольш сьветлымі будуць паверхні, разгорнутыя да сьвятла пад простым вуглом, перпендыкулярныя. На паралельныя промням паверхні сьвятла мрапляе значна меньш, а на тыя, што з іншага боку прадмета- адпаведна зусім мала.
Проста трэба дакладна разабрацца з кантрукцыяй прадмета, разбіць на плоскасьці.

Выкладчык сказаў аднойчы вельмі карысную фразу: чым далей, тым шэрэй. Т.е. найбольш блізкія плоскасьці будуць найбольш кантрастнымі, чым далей- тым яны больш шэрыя.
Часам разабрацца, падумаць што і як-вельмі здорава, а калі гэтага не робіш, атрымліваецца такое во мясушка, як тут))

але як па мне, можна зусім не марочыцца гэтым і класна маляваць лініямі, каляровымі плашкамі і тп)
Удачы! Галоўнае, што працэс падабаецца, мне таксама так.

Reply

lenk0yan April 19 2012, 22:47:16 UTC
Дзякуй, дзякуй вялікі!

То бок, можна, з аднаго боку, такі сесці ды разабрацца з гэтым усім святлом патроху, а можна проста кайфаваць ад працэсцу, маляваць абстрактныя штукі. Гуд!

Паразглядаць прадмет, пабачыць усе ягоныя колеры - гэта можна і гэта цікава. Бачна шмат новага. Але калі пачынаю маляваць "з галавы" - дык тут ужо складаней. Адразу лезу гугліць, як выглядаюць у прыродзе адпаведнікі.

Трэба больш глядзець і засвойваць. Нядаўна злавіла сябе на думцы, што, стоячы ў чарзе на вуліцы ў абменнік, уважліва вывучаю крыху пабітую ўжо плітку пад нагамі: колеры, грані, вуглы. Так зацікавілася ((:

Дзякуй яшчэ раз, як добра, што ты не пакінула маё пытанне без увагі --,--'-{@

Reply


Leave a comment

Up