Учора я выпадкова, як і ўсё ў гэтым сьвеце адбываецца, трапіў на канцэрт
Neuro Dubel. Дзякуй
lya за гэтую магчымасьць! Уражаньняў хопіць да самага Новага году!
Канцэрт пачаўся на гадзіны паўтары пазьней, прычынай чаго стаў пяны пажарнік, які даказваў немагчымасьці правадзіць канцэрт і абражаў асабіста Кульлінковіча. Шмат часу спатрэбіліся для таго, каб неяк вырашыць праблему. Ня хочацца ўсё гэта апісваць. Галоўнае, ўсё скончылася не мардабоем, а канцэртам :)
Але гэтая падзея моцна паўплывала на музыкаў, таму Кульлінковіч і Наумаў былі ў даволі нецьвярозым стане. Але гэта ня сапсавала канцэрту, а наадварот: такі драйв, такая шчырасьць. Каўбасіліся ня толькі музыкі, але й гледачы. Гэта было вельмі цяжка зрабіць у маленькім памяшканьне клюбу, але напрыканцы канцэрту амаль ня засталося тах, хто сядзеў бы :) Пад «Резиновый домъ» пачалося такое варяцтва: Паскуда залез на наш столік (я ледзь пасьпеў здымач з-пад яго ног забраць), народ прыгаў, равеў у мікрафон, сядзеў на падлозе разам з Кульлінковічам… Карацей, супэр! Канцэрт цягнуўся гадзіны дзьве з гакам!
Вярнуўшыся ноччу дадому, яшчэ доўга не хацелася спаць. Зьліў фоткі на комп, доўга глядзеў…
Powered by
lj-sidebar