Я пэўны час зьбіраю разнастайныя выявы «Пагоні» - мая іканаграфія налічвае больш за 300 выяў. Некаторыя я, нават (калі гэта дазваляла сытуацыя), пераводзіў у вектарны фармат. Ведаючы пра гэткае маё захапленьне, адзін з маех віленскіх сяброў - Жымантас, прэзэнтаваў мне пару тыдняў таму рэальна шыкоўнае выданьне «Літоўская пагоня» аўтарства Юозаса Галкуса. Гэта 400-старонкавы альбом выяў нашага гербу, выдадзены да 1000-годдзя Літвы на выдатнейшай паперы, 240 х 290, з супэрвокладкаю і ўсё такое. Карацей, падарунак дык падарунак.
Адзінае, што засмучае, гэта тое, што на Беларусі, нажаль, нічога падобнага так і ня было выдадзена. Асабліва нявесела гэта напярэдадні дваццацігоддзя нашае незалежнасьці і аднаўленьня гістарычнае сымболікі ў якасьці дзяржаўнай