Feb 05, 2008 13:27
Маю маму некалькі разоў «прыгаворвалі» да працы ў прыёмнай камісыі тады яшчэ Інстытута культуры. Ну і, прыймаючы дакумэнты ў абітуры, яна заўсёды прамацвала агульны культурны ўзровень будучых студэнтаў. Тым больш, што некаторыя паступалі акурат на яе аддзяленьне. Гэтыя флэш-тэсты дадалі нямала залепух у наш «сямейны фальклор». Напрыклад:
«На картине Брюллова «Последний день Помпеи» - очень многолюдно»
Ці на нейкую кантэкстную заўвагу - «Ну, вы прямо, как Том Сойер», быў адказ: «А кто это такой?».
Але вяршыня, ня ведаю чаго - маразму ці «вынаходлівасьці» - гэта фраза: « ХУДОЖНИЦА КУКРЫНИКСЫ ПРОСЛАВИЛАСЬ ТЕМ, ЧТО ПИСАЛА НАТЮРМОРТЫ».
No comment, як кажуць :)