Нешта ў гэтым годзе настрой зусім не навагодні. Добра, што хоць снег з'явіўся :) Старэем. Адчування свята няма. Усё прасякнута нейкім песімізмам і негатывам
( Read more... )
Бабуля Ганна перажыла дзеда Івана ўсяго на 13 месяцаў. Яе не стала сёння, на 90-ым годзе жыцця, у 15.42. Напэўна, яна проста вельмі стамілася за апошнія гады. Стамілася і здалася літаральна за тыдзень. І як кажа маці, прыкладна так як і дзед. Ужо заўтра яе пахаваюць побач з ім. І хай зямля будзе табе пухам!...