Никита

Oct 31, 2009 16:03

Забіраючы ўчора з садка сваю дачку, апынуўся сьведкам вельмі эмацыйнага дыялёгу паміж пяцігадовым хлопчыкам і ягонай бабуляй - дужа інтэлігентнай пані.

- Чем вы сегодня в садике занимались?
- Беларускую мову учили… Ненавижу беларускую мову!
- Что это ты такое говоришь, Никита? - ніякавата зірнула ў мой бок пані. - Как ты можешь так говорить?
- Ненавижу ( Read more... )

пачутае, Дамініка, Борисов

Leave a comment

Comments 33

michalinka October 31 2009, 14:40:41 UTC
мой тата саромееца, калі я гавару па-беларуску на людзях і часам пра нянавісць да мовы як той хлопчык гавора (яму 65)... а што казаць пра дзяцей...

Reply

siarhiejsalas October 31 2009, 14:51:22 UTC
U tym i srava, sto dzieci absalutna nie vinavatyja. Adbitki svaich backou, asabliva u malym vieku

Reply


euga October 31 2009, 15:19:36 UTC
Сумна... І нічога не зрабіць. Мне здаеццА, нельга асуджаць свайго дзіцёнка на змагарнае жыццё. Часам хочацца і нармальнага.

Reply

zmicierbielapol October 31 2009, 15:23:22 UTC
якое змагарства? Вы пра што? Ніхто нікога ні на што не асуджае. Нармальнае жыццё - жыць на сваёй зямлі, сярод сваіх сукрэвічаў. "Змагарства" пакіньце розным там МФ

Reply

euga October 31 2009, 15:25:09 UTC
Я размаўляю ў жыцці па-беларуску і цудоўна памятаю, колькі трэба было смеласці, каб пачаць размаўляць у транспарце ці краме. І так кожны дзень. Так што казкі расказвайце каму-небудзь іншаму.

Reply

zmicierbielapol October 31 2009, 15:30:08 UTC
Гэта змагарствам ніяк не называецца. І казкі Вам ніхто не расказвае.

Reply


zmicierbielapol October 31 2009, 15:21:52 UTC
вінаваты бацькі і настаўнікі...

Reply

siarhiejsalas November 2 2009, 12:16:53 UTC
Ale najbols backi...

Reply


cykera4ka October 31 2009, 16:01:37 UTC
Гэта адна з прычынаў, чаму людзі не гавораць па-беларуску.

Reply

dalahlad October 31 2009, 16:46:59 UTC
Дамініцы я б параіла часцей сустракацца з беларускімі аднагодкамі. Усё ж калі дзеці гадуюцца беларусамі і маюць сяброў, такія праблемы не паўстаюць (кажу, назіраючы як расце Мірон ( ... )

Reply

zarembiuk October 31 2009, 21:56:04 UTC
Мне такі падыход падабаецца.
Падтрымліваю!
Але ж пазіцыя спадарыні eugа таксама зразумелая.

Reply

siarhiejsalas November 2 2009, 11:57:21 UTC
Jasce b ty nie pahadziusia z Kryscinaj )) Ty z viadomy perfekcyjanist ))

Reply


zaranok October 31 2009, 16:27:13 UTC
Я таксама саромеюся...

Reply

siarhiejsalas November 2 2009, 12:04:05 UTC
Chutcej mo nia movy saromiejssia, a svajho sacyjalnaha statusu. Vo kab adcuvali lapatkami vysokuju i miahkuju spinku kresla z krakadzilavaj skury, soram ument by zniknuu ;))

Reply

zaranok November 2 2009, 13:57:18 UTC
Ты так расьпісаў усё, што ў мяне аж лапаткі ў тым месцы, дзе яны павінны датыкацца да скуранога крэсла, прыемна засьвярбелі. )))

вось яна - сіла мастацкага слова!

Reply

siarhiejsalas November 2 2009, 14:33:40 UTC
Ale z nasmiasyu ;)))

Reply


Leave a comment

Up