73 хвіліны…

Jun 15, 2009 21:02


…свайго жыцьця я паклаў сёньня на алтар “Белтэлекаму”. Менавіта столькі я прастаяў у невыноснай чарзе ў вакенца Byfly-паслугаў. 73 хвіліны пайшло на тое, што ў прынцыпе можна было б зрабіць не адыходзячы ад манітора. Праўда, толькі ў тым выпадку, калі б гэта быў ня “Белтэлекам”.

А патрэбна мне было ўсяго нічога - перапыніць іхныя паслугі на тры тыдні. Як аказалася, зрабіць гэта можна толькі ў вакенцы пасьля нясьцерпнага чаргастаяньня. Прычым ад мяне не спатрэбіўся ані пашпарт, ані подпіс…

Асноўны мэсыдж гэтай гандлёвай, так бы мовіць, маркі далёкі ад рэальнасьці як Скрабец ад прэзыдэнцтва - “лёгкасьць”:

• легко подключиться;
• легко пользоваться;
• легко себе позволить.

Зрэшты, якая краіна, такі і інтэрнэт разам з каляінтэрнэтным сэрвісам і мэсыджамі. Лішне казаць, што стаяньне ў чэргах для мяне найневыносьнейшая пакута з пакутаў.

віетнамабад, маленькія прыкрасьці жыцьця

Previous post Next post
Up