Samkönad kärlek är en självklarhet!Лютэранская царква Швэцыі дазволіла аднаполыя шлюбы....

Oct 23, 2009 17:11

Значыцца такой навіной узьняўся дзень.Заклыкыталі гамафобныя пашчы.Абыкліліся "інківзытары ( Read more... )

спасылкі, асобы, настрой, правы чалавека, швэцыя

Leave a comment

Comments 36

nil_la October 23 2009, 15:19:35 UTC
ведаеш, пры ўсей павазе да цябе і ідэяў свабоды, мушу такі замеціць адно але... Бога так па шчырасці не надта абходзіць што там царква ўхваляе а што не ўхваляе, Яго абходзіць толькі той мэсыдж які перадаў чалавецтву - святое пісанне. А там есць канкрэтныя запрэты, канкрэтныя межы - што ўважаецца за зло, а што за дабро. І дашлюбны сэкс і гомасэксуальныя адносіны гэта не запрэт (ці дазвол) царквы, гэта запрэт святога пісання. І ўсе тут. Прамым тэкстам напісана і не раз, што вось так і так. І калі сапраўды верыш у Бога, то трэба ведаць на што Ен абапіраецца ў адносінах з чалавекам, што есць мерылам суда, абапіраецца Ен не на пастановы нейкіх абшчынаў ці дэнамінацыяў а на свой мэсыдж, на святое пісанне. Шчыра, зусім без нянавісці, проста канстатацыя факта. Бог даў чалавеку волю і шануе яе, я так сама яе шаную. Але ў пісанні напісана так сама і пра адказнасць. Таму альбо верыць цэліком, альбо ўвогуле не верыць. Не варта зваць хрысціянствам тое, што ім не з'яўляецца.

Reply

scisserboy October 23 2009, 16:19:22 UTC
Ведаю,Ніла,ведаю.
Таксама я ведаю,што царкоўны закон можа быць трактаваны рознымі групоўкамі на сваю карысьць.Ведаю я таксама што суадносеньне да сымбаляў веры палягае пад сабой не поўнае прыняцьцё канонаў Царквы.
Яшчэ ёсьць так званыя гістарычныя характарыстыкі і ўсё ж-такі іншыя эпохі,якія трактавалі свае законы.
Пра волю і адказнасьць я з табой цалкам згодны.Але такая мая адказнасьць і такая воля.

Reply

nil_la October 23 2009, 19:16:52 UTC
як раз адносна гэта пытання ў бібліі сказана аднолькава ў кнігах розных эпох... проста Ен паставіў свой закон - жорсткі для многіх... адсутнасць сэксу да шлюбу, адна жонка на ўсе жыцце... для многіх гэта гучаць так жа дзіка як для цябе запрэт на гомасэксуальныя стасункі... ну такая вось з хрысціянствам хрэнь..што зробіш? не перапішаш жа пісанне...

Reply

nieszczarda October 25 2009, 23:57:48 UTC
І адкуль Вы ўзялі пра адну жонку ў Бібліі? У памазанага, Богам блаславёнага цара Саламона іх былі сотні. У Абрагама, пачынальніка роду Ізраільскага, і каханка была, і сын пазашлюбны. Панятак сям'і, шлюбу, дазволенага і недазволенага мяняўся (Біблія таму цудоўны прыклад), мяняецца (што мы цяпер бачым на прыкладзе "грамадзянскіх шлюбаў", грамадзянскіх партнёрстваў, адзінокіх бацькоў, бязьдзетных сем'яў) і будзе мяняцца ( ... )

Reply


amberss October 23 2009, 18:20:37 UTC
да некаторых ну проста НЕ ДАХОДЗІЦЬ што ЦАРКВА ТАКСАМА забараняе і асуджае ДАШЛЮБНЫ СЭКС мужчыны з жанчынай
------------
не паверыце,ёсьць яшчэ такія,што гэта нават выконваюць. У Эвангельлі пра мужаложцаў сказана ясна і празрыста.

Reply

scisserboy October 23 2009, 18:29:11 UTC
Паверу!І сярод маіх сяброў ёсьць такія людзі,якія прытрымліваюцца дадзеных канонаў.
Калі вы кажаце пра Левіт,то гэта ня ёсьць Эвангельлем.Празрыста і ясна сказана шмат чаго яшчэ іншага!
Я вам пра Фаму,а вы мне ізноў................

Reply

amberss October 23 2009, 18:36:32 UTC
я кажу пра Эвангельле,а не пра Левіт.
1-е пасланьне да Карынцянаў: 9.Не ашуквайце саміх сябе: ні блудадзеі, ні балвахвалы, ні пералюбцы, ні ганебцы, ні рукаблуды, ні мужаложцы,
10. ні ліхазьдзірцы, ні зладзеі, ні п'яніцы, ні ліхасловы, ні драпежнікі - Царства Божага не спадкуюць.

Reply

eskimozz October 24 2009, 19:43:08 UTC
фігасе, хто ж там будзе?! :-)
...чытаць жыдоўскія казкі на ноч небяспечна для псіхічнага здароў'я

Reply


miraj_88 October 23 2009, 20:11:33 UTC
ООоо, цяпер будзем браць шлюб...

Reply


(The comment has been removed)

scisserboy October 23 2009, 23:40:25 UTC
Ключавы выраз ня мой,прашу заўважыць.
Прыймаць тую ці іншую рэлігію справа кожнага.
Паняцьцё "шлюб" на мой погляд,выключна гетэрасэксуальнае і прывілей гетэрасэксуалаў...не мне і не нам усім судзіць!

Reply

eskimozz October 24 2009, 19:45:26 UTC
канешне якая вам розніца Алах, Іегова, Тор...Галоўнае каб парадак быў! :-)
...Нешта я занадта вясёлы сеньня :-)

Reply

scisserboy October 25 2009, 01:05:05 UTC
На Нашу Ніву зайдзі,адразу весялуху як рукой здыме!))

Reply


eskimozz October 24 2009, 19:44:01 UTC
Фігасе, гей-хрысціянін?! Ты патрапіш у пекла! бу-га-га :-)

Reply

eskimozz October 24 2009, 19:46:21 UTC
Ф ацкую топку! :-)))

Reply

scisserboy October 24 2009, 20:31:55 UTC
Калі там кампашка ўсіх "грэшнікаў" як Уальд,Чайкоўскі,Рімбо,Мэркурі,Вільгельм і інш.,то я згодны ў такую топку!

Reply

scisserboy October 24 2009, 20:44:23 UTC
Гэта не нам вырашаць,хто патрапіць))

Reply


Leave a comment

Up