Касцёл у глухой літвінскай дзяравеньцы. Дзе такая?
UPD. Гэты "вясковы" касцёл - рэзідэнцыя главы Рыма-каталіцкага Касцёлу Расійскай імперыі. Знаходзіўся ў Маляцічах, цяпер Крычаўскі раён, 10 км ад мяжы з Расіяй. 100 км на усход ад апостальскай сталіцы - Магілёва. Быў пабудаваны ў 1787-1794 гг. арцыбіскупам С. Богуш-Сестранцэвічам у гонар свайго нябеснага патрона св. Станіслава, на узор сабора Святога Пятра. Тады Міляцічы - уладанне паноў ПАЛОНЬСКІХ, верагодна, што іх палац захаваўся да цяперашняга часу. Магчыма захавалася і нейкія "склепы". У вайну, у палацы Палоньскіх ці ў "склепах" касцёла, паліцаі растралялі большую частку насельніцтва, амаль усіх каталікоў і, канешне, усіх жыдоў, якія ўтваралі большасць насельніцтва. Са слоў мясцовых жыхароў, беларусаў у Міляцічах амаль не было, толькі некалькі дзесяткаў чалавек.
Касцёл узарваны ў 1934 годзе.