Напэўна, ужо усе ведаюць, што ЧЫЮК - гэта беларускі "папугай".
Майго чыюка звалі Зянон. І калі я пачынала камусьці з прыяцеляў апавядаць, як мае бацькі часта шукаюць Зянона па кватэры, а ў выніку знаходзяць яго ў маёй шафе - часта гэта выклікала неадназначную рэакцыю, асабліва ў тых, хто чую гісторыю не з самага пачатку і быў абазнаным ў палітыцы.