May 18, 2013 12:16
Сёння Ноч музеяў пачнем з таго, што разам з Віктарам пойдзем у музей Якуба Коласа а 18.00 - нас запрасілі, таму што 25 год нашаму шлюбу, а па задуме музейшчыкаў павінны сабрацца сямейныя пары-юбіляры, ну і пары з імёнамі Кастусь і Марыя, як у Якуба Коласа і ягонай жонкі. Не ведаю дакладна, што будзе, але сходзім).
імпрэзы,
проста жыццё
Leave a comment
Comments 1
...Стагоддзе - як жалезны прэс.
Душу ратуе верш ад бруду.
Спрачайцеся пра паэтэс -
... З Рублеўскай Людай...
Валянціна Аколава.
Reply
Leave a comment