Містычнае Палéсьсе. Як у беларускай вёсцы адбыўся цуд

Jun 16, 2014 08:54

У гэтай вёсцы надзвычай ціха - на вуліцах не крычаць дзéці, не гамоняць маладзіцы ды амаль не éздзяць машыны. 72 гады таму ў пасéлішчы на ўскраіне Белавéжскай пушчы адбылося незвычайнае здарэньне, над якім мясцовыя жыхары ламаюць галаву дагэтуль.

Партызанцкі край
Ад цішыні, якая пануе ў Ражкоўцы, здаéцца, што птушкі тут сьпяваюць надзвычай гучна, а стромкія сосны гудуць ды патрэскваюць камлямі так моцна, нібы размаўляюць на нéйкай таéмнай мове. Цяпéр у вёсцы жывé менш за 50 чалавéк сталага вéку, няма ні школы, ні крамы, ні пошты - прыязджае толькі аўталаўка і рэйсавы аўтобус два разы ў тыдзень. Большасць драўляных дамкоў на доўгай вясковай вуліцы пустуюць, а старой брукаванкаю éздзяць хіба што роварамі. Але перад ІІ сусьвéтнай вайною жыцьцё ў Ражкоўцы квітнéла - было каля 120 сем'яў, а вёска поўнілася дзіцячым сьмéхам, узгадваюць мясцовыя старажылы.

«У вайну тут быў партызанцкі край, - распавёў адзін з найстарэйшых жыхароў Ражкоўкі 80-гадовы спадар Віталь. - Удзéнь кіравалі нéмцы, а вéчарам прыходзілі партызаны - разам з моладзьдзю рабілі вячоркі, сьпявалі, танцавалі, чыталі газэты. Людзі з Ражкоўкі дапагалі ім éжаю».

Часам нямéцкія вайскоўцы падсылалі да вяскоўцаў правакатараў, узгадаў спадар Віталь, пераапранутых за партызанаў. Каб пазьбéгнуць такіх сытуацый, людзі клалі яйкі, сала, хлеб ды гародніну ў сябé дома на сталах ды не замыкалі дзьвéры - калі галодны, прыходзь і бяры.



Аднавясковец-здраднік і глыбокі дол
Адзін ізь вяскоўцаў, аднак, данёс захопнікам, што ў вёсцы часта дапамагаюць партызанам, расказаў 79-гадовы спадар Герасім. Лéтам 1942 года над Белавéжскаю пушчаю мéлі прызямліцца два савéцкія парашутысты. Адзін з іх быў паранены й ім заапéкаваліся ражкоўцы. Праз некаторы час парашутыста памёр, а ягоную магілу як доказ супрацы зь савéцкімі партызанамі паказаў нéмцам адзін з мужчынаў.

28 вéрасьня а 4 гадзіне раніцы вёску пачалі акружаць нéмцы. Загадалі ўсім дарослым сабрацца на пляцы, дзяцéй паадпраўлялі на вазах па сусéдніх вёсках, а моладзь забралі ў Белавéжу, каб адтуль выслаць у Нямéччыну, узгадаў спадар Віталь.

Нéхта з маладзéйшых давéдаўся, што людзей будуць расстрэльваць. Адна маладая кабéціна са страху аддала сваё немаўля бацькам, а сама назвалася незамужняй, каб выехаць у Нямéччыну ды ўратаваць сабé жыцьцё. Людзі з іншых вёсак зь бéлымі павязкамі на рукавах павыганялі гавяду з хлявоў. Нéхта адважнейшы з ражкоўцаў таксама сабé зладзіў такую ж павязку й гэтак уцёк. З хатаў нéмцы пазагадвалі павыносіць усю маёмасьць - куфры, посуд і вопратку. Пэўна, вёску мéліся спаліць, адзначаюць ражкоўцы.

«Тут крычаць, бéгаюць па хатах, шукаюць мужчынаў, каб выкапалі «ямку». Усе хаваліся, мой бацька схаваўся на даху пад саломаю, а сусéдзяў - аднаго й другога - забралі капаць ямку», - распавёў спадар Герасім.

Злавéсная «Ямка»
«Ямка» - гэтае слова пастаянна з’яўлялася ў мове вяскоўцаў: «Ці былі вы каля Ямкі?», «Дарога вядзé каля Ямкі...», «Трэба éхаць у бок Ямкі». Цяпéрака так называюць мéсца на краі пасéлішча з двума праваслаўнымі крыжамі. Тут у 1942 годзе нéмцы змусілі ражкоўцаў выкапаць шырокую й доўгую траншэю - на супольную магілу. Людзéй парамі прыгналі на гэтта злавéснае мéсца ды паставілі ля «ямкі». З іншага боку рову стаялі кулямёты. «Кожны глядзéў назад, каб хутчэй забілі, каб доўга не мучацца», - расказаў спадар Віталь, бацькоў якога прыгналі ў той дзень на расстрэл.

Некаторыя з людзей плакалі, некаторыя маліліся... Раптам на дарозе прызямліўся невялічкі самалёт, з якога выйшаў высокі нямецкі маёр. «Не расстрэльвайце тых людзей», - звярнуўся ён да карнікаў. Тыя ж адказалі, што мусяць выканаць загад. «Дайце мне дзве гадзіны. Калі не прылячу праз гэты час, то расстрэльвайце», - сказаў маёр. Праз 2 гадзіны ён вярнуўся з дакумэнтамі са штабу, у якіх значылася, што карная аперацыя ў Ражкоўцы адмененая. «Сказаў: вашая вёска свабодная. Тады адразу людзі падбеглі і пачалі яму ў ногі цалаваць», - прыгадаў аповеды бацькоў спадар Віталь. У вёску людзі вярталіся зь песняю. Здарэнне, праўда, мела адну ахвяру - нямецкія жаўнеры расстралялі мужчыну, на данос якога распачалася карная аперацыя. Нямецкія афіцэры ў штабе палічылі яго правакатарам. Немцы самі дзівіліся гэтаму выпадку ды гаварылі, што гэтта быў першы раз, калі асуджаных людзей вызвалілі. Чаму ж злітаваліся над ражкоўцамі?



Прыгожая жанчына ў нéбе й éгер Гéрынга
У мясцовай праваслаўнай царквé ёсць адна асабалівасьць - нехарактэрны для праваслаўнае традыцыі барэльéф Маці Божае з каталіцкім ружанцам. У блакітнай сукéнцы, з пурпоровым каралéўскім плашчом на плячах Багародзіца туліць да грудзéй малога сына. Унізе барэльéфy стаіць дата - 28.9.1942. Гэтак выглядала жанчына, якая паказалася ў той дзень нямéцкаму афіцэру ў нéбе, калі ён пралятаў у самалёце над Ражкоўкаю. Жанчыны паглядзела на яго, паказала пальцам на зямлю й паківала адмоўна галавою. Прызямліўшыся, нямéцкі афіцэр пабачыў людзей, якія рыхтаваліся да сьмéрці, і зразумéў, што ў нéбе пабачыў знак, каб іх уратаваць. Менавіта ён праз некаторы час прывёз у вёску драўляны барэльéф жанчыны зь дзіцём, які зрабіў ягоны хворы сябар ў шпіталі. «Гэтта Маці Божая, якая вас выратавала», - сказаў нямéцкі афіцэр, перадаючы ў рукі ражкоўцаў выяву.

З гістарычных крыніцаў пазьнéй стала вядома, што тым афіцэрам быў éгер міністра нямéцкае авіяцыі Гéрмана Гéрынга 30-гадовы Мікалай Нэйман, які меў уладкаваць у Белавéжскай пушчы ўзорную паляўнічую гаспадарку. У часе вайны ён яшчэ кoлькі разоў навéдваў Ражкоўку, паб аддаць пашану Маці Божай. Жыхары Ражкоўкі занéслі выяву Багародзіцы ў царкву, што нéмцы далі дазвол пабудаваць у вёсцы са старой лесьнічоўкі. Правіў богаслужэньні ў ёй сьвятар ізь сусéдняй вёскі, якога адмыслова прывозілі нямéцкія вайскоўцы.

«Бацюшка правіў службу, а жаўнéры стаялі на ўваходзе, пільнавалі, каб не прыйшлі партызаны», - расказаў спадар Герасім.



Чаму заступілася Багародзіца?
Ужо пасьля распаду Савéцкага Саюзу зь барэльефу Маці Божай Ражкоўскай сьпісалі кананічную ікону, дзе ўжо не адлюстравалі ружанца. Штогод 28 вéрасьня на ўспамін былога цуду ў вёсцы ладзяць вялікі фэст - на ўрачыстую службу прыязджае праваслаўны ўладыка зь Бéрасьця, шматлікія пілігрымы, аўтамі якіх застаўлены ўвесь пляц ля царквы. «Тады йдзе хросны ход з царквы да «Ямкі», усё надзвычай прыгожа, велічна, прыязджае сьпяваць вялікі хор, - з гонарам сказала царкоўная стараста спадарыня Яўгéньня. «Праўда, у звычайную нядзéлю сьпяваюць толькі тры чалавéкі», - дадала яна зь сумам. Няма ў вёсцы й свайго сьвятара - ён прыязджае адпраўляць набажэнствы з Камянца.

«Чаму ж Багародзіца выратавала вашую вёску?», - пытаемся ў вяскоўцаў. «Ранéй людзі былі пабожныя, пакорныя й справядлівыя. Яны вымалілі сабе ратунак», - лічыць спадарыня Яўгéньня. «Маці Божая выратавала людзéй, бо яны былі невінаватыя. Ніхто нікуды не ўцякаў, нібы чулі, што іх вызваляць. Ну і вызвалілі...», - дадаў спадар Віталь.

«А ці цяпéр адбываюцца цуды ў Ражкоўцы?», - пытаемся мы далéй. «Людзéй шмат прыязджае з малітвамі, але пра нéйкія канкрэтныя цуды я ня чула. Можа, і робіць Божая Маці, а мы проста ня вéдаем», - лічыць царкоўная стараста. Паводле яе найвялікшы цуд ужо адбыўся - калі Багародзіца заступілася за людзéй, а ўсё астатняе - менш важнае ў параўнаньні з людскімі жыцьцямі.

Нéкалі збаўленая ад зьнішчэння Ражкоўка, аднак, паволі памірае, як і тысячы іншых беларускіх вёсак. Ці ж здарыцца яшчэ адзін цуд, што адродзіць пасéлішча?

belsat.eu

Белавéжская пушча, рэлігія

Previous post Next post
Up