Усе ведаюць анэгдод пра сяляніна, які скардзіўся на жыцьцё. І сьвятар яму параіў узяць ў хату сьвіньню, казла, карову і г.д. і пажыць разам дзесьці тыдзень. Калі тэрмін мінуў, селянін адчуў сябе вельмі шчасьлівым, выгнаўшы ўсё гэтае шчасьце на двор:)
Сёньня, калі мы сьпявалі, кіраўнічка прапанавала практыкаваньне - заціснуць аловак паміж зубоў і так
(
Read more... )
Comments 18
Reply
Reply
Reply
Прафесар: "Шчасце - не ў дасягненні мэты, а ў працэсе яе пераследу!"
Студэнт: "Значыць, шчаслівы чалавек, які халоднай дажджлівай наччу даганяе і не паспявае дагнаць апошні аўтобус."
Пэўна, усёткі прафесар мае рацыю - шчасце ў працэсе, проста студэнт прывёў няўдалы прыклад вельмі кароткачасовага працэсу :)
А калі б чалавек дагнаў аўтобус, ці было б гэта шчасцем? Хутчэй задавальненнем - сігналам арганізма, што становішча стала больш спрыяльным.
Ці шчасце - гэта задавальненне? Думаю, не. Бесперапынна раздражняючы цэнтр задавальнення мозгу, можна знясіліцца і памерці. Шчасце - у нейкай цэласці жыцця, у тым ліку і ў руху да мэты, але не абавязкова.
Выбачайце шмат букаў, абавязуюся надалей пісаць лаканічна :)
Reply
Так, шчасьце ў працэсе, але часам думаю, што я развучылася зьвяртаць цвагу на прыемныя яго бакі. Спадзяюся, гэта не хранічна :)
Reply
Для мяне актуальны другі расхожы вобраз.
Вось сяжу і думаю -- ну і чаго гавораць , што бомба двойчы ў адну варонку не цэліць?
Reply
2) Ох-х... Яшчэ як цэліць (суб"ектыўны досьвед :)
Reply
і пра алоўкі. прыгадалася, што калі я хадзіла на танцы (бальныя), то наш кіраўнік лаяўся на тое, што мы мала ўсміхаемся. аднойчы ён нам прынес кучу алоўкаў, раздаў іх, каб мы з імі танчылі. то бок гарызантальна трэба было трымаць у роце, што спрыяла ілюзіі нібыта ты ўсміхаешся. на наступных занятках мы ўсе ўсміхаліся самастойна, бо насамрэч цяжка танчыць усе заняткі з алоўкам:)
Reply
2) ваш кіраўнік - Чыкаціла, бо ў мяне сутарга зводзіць сківіцы нават сёньня (а сьпявалі мы ўчора дзесьці толькі хвілін 15). Мяркую, вашыя заняткі доўжыліся больш...
Reply
Reply
Сапраўднае чалавечае шчасьце - гэта дынаміка, памкненьне, разьвіцьцё, шлях, дасягненьні ды інш. ...
Reply
Leave a comment