1941

Apr 29, 2016 00:20



18 красавіка 2016 года ў школу завіталі незвычайныя госці. Людзі шукалі магілу свайго бацькі і дзеда, які ў ліпені 1941 года прапаў без вестак у раёне Рагачова-Збарова. Адзін ліст з фронта паспеў адаслаць салдат дадому са спякотнага 41-га. У 80-х ? адшукалі салдата з пахавальным “медальёнам”, дзе расчыталі адрас пражывання (абставіны знаходкі і месца невядомае, можна здагадвацца, што каля Збарова, бо пахаваны ў брацкай магіле). Напісалі родзічам (жонцы Бакулінай Марыі Мітрафанаўне, 1912 г.н.) салдата і вось,   амаль праз 30 гадоў яны наведалі магілу, дачка і ўнук. Пачуццё радасці, бо гэтак адбываецца вельмі рэдка. Гасцей з Ніжняга Ноўгарада пачаставалі гарбатай і бабруйскім зефірам (самым смачным у свеце), а яны нас абаранкамі. Цудоўныя людзі, сапраўдныя Расіяне без “прэтэнзіі” на сусветнае панаванне. Музей папоўніўся фотаздымка з далёкіх-40-х.

Імя героя, Бакулін Іван Мікалаевіч, радавы., п/с 4299( 465 сп 167 сд 63 ск). Нарадзіўся прыблізна ў 1914, працаваў у Ніжнім Ноўгарадзе на заводзе. Прызваны ў сяле Казлоўка, Раманаўскага раёна, Саратаўскай вобласці.




Previous post Next post
Up