300 годоў таму ў Італіі існаваў закон аб шлюбу, згодна якому, шлюб можна было скасаваць толькі ў выніку смерці аднаго з удзельнікаў шлюбу. Ніякія іншыя падставы не прымаліся да увагі. Толькі не так даўно, гэты закон быў скасаваны.
Аднак нашы "лідары" палітсавету відаць не ведаюць аб яго скасаваньні, таму і вырашылі разьвесціся з Мілінкевічам, шляхам яго “адстрэлу”. Я ўжо не раз казаў аб тым, што, менавіта, Лябедзька ўжо год марыць аб тым, каб заняць месца Мілінкевіча. Так,Мілінкевіч не баец, так ў яго есьць памылкі. Але, скажыце, калі ласка, ў каго іх няма? Чыя б карова мычала, а Лябедзькі, Івашкевіча тым больш Калякіна, бальшавіка, да мозгу касьцей, маўчала. Для мяне, калі я больш даведаўся аб перавароце ў 1917 годзе і ролі ў ім Леніна і яго банды, сакратар КПБ - Малафееў і сакратар ПКБ - Калякін, гэта два бакі аднаго мэдалю. Ні таму ні другому ў мяне веры няма, іх бальшавіцкая ідэалогія грунтуецца на змане, здрадзе.
Поўгода ідуць разборкі ўнутры кааліцыі, грызуцца як павукі ў банцы. І гэта тады, калі яны яшчэ не захапілі ўладу, а што было б калі яны ўжо былі пры ўладзе? Мілінкевіч - такі, Мілінкевіч - сякі, не паглыбіў, не пашырыў, і т.д. Мілінкевіча я не ведаю, раней я крытычна да яго ставіўся, за яго рэверансы, ў бок Крамля. Сеньня ён змяніў прыарытэты, ў адрозьненьне ад “лідараў”. Трэба быць сляпым, каб не бачыць, што такая “апазыцыя” задавальняе рэжым, ў іншым выпадку, ўсе яны б ўжо даўно селі б і надоўга. Сёньня адседзіць 15 сутак, стала правілам добрага тону. Як я бачу крытыка, для гэтых людзей, як кажуць ў народзе: “Сцы в глаза, для них божья роса”, відаць іх і нафталінам не выведзеш.
Не пасьпеў Мілінкевіч нагадаць пра рух “За свабоду”, яны ў момант за іх ухапіліся, каб разьвесціся з ім.
Лябедзька:
“ Мы будзем ставіцца да гэтага руху ў такім выпадку, як і да астатніх суб’ектаў кааліцыі. Калі гэта будзе дзейнічаць ў тым фармаце, за які мы аднагалосна прагаласавалі ( а калі не? - Я.М.), то тады, безумоўна будзе супрацоўніцтва”
Івашкевіч:
“ З другога боку, ёсьць беспартыйныя, якія не хочуць уступіць ў ніякую партыю (дакладней ў дзярмо -Я.М.), але жадаюць самаарганізавацца ( хто вам перашкаджаў дапамагчы ім раней ў гэтым? - Я.М.). І аб’ядноўвае іх тое, што яны галасавалі за Мілінкевіча і ягоную праграму. Тое, што ён хоча іх аб’яднаць - гэта яго справа ( “баба з калёс - д’ябл яе знёс, калёсам лягчэй”, менш клопату для лябедзькаў - Я.М.), гэта карысна.
Калякін:
“ Мілінкевіч увайшоў ў палітыку, але ён сёньня не абпіраецца ні на адну партыю, бо ён беспартыйны ( добра, што не ў ПКБ -Я.М.) чалавек. І калі ён мае намер стварыць рух, які будзе дзейнічаць эффэктыўна і працаваць на дэмакратыю ў Беларусі (а вы на якую? - Я.М.) то думаю, што ў гэтым нічога кепскага няма.”
Сам жа, як і Ільіч ў 17-м, пайшоў да “пралетарыяў” каб паспрабаваць іх ахмурыць абперціся на іх ( бо відаць ПКБ ўжо струхнела. - Я.М.) а потым “кінуць”
Вось яны ўсе і ухапіліся за тую інфармацыю аб рухе “За свабоду”, каб без праблем пазбавіцца ад Мілінкевіча. Іезуіты!
Аднак А.Мілінкевіч сказаў наступнае:
“ Пока существует коалиция и пока я выбран её лидером, я не собираюсь никуда уходить из неё. Просто, в последнее время, я взял на себя ответственность по созданию движения «За свободу», видно это и стало зацепкой, чтобы заявить, что Милинкевич уходит из коалиции.” - пракамантаваў, ў інтэрв’ю “Нашай ніве” Аляксандр Млінкевіч, слухі аб сваім сыходзе з кааліцыі. Што ж пабачым, чым ўсё гэта закончыцца, шкада толькі Беларусь. Хутчэй бы людзі расплюшчылі вочы, ды скінулі гэтых “павукоў” разам з рэжымам.
Я.Мурашка
3.10.06г.