Дыягназ - умеренно выраженная мозаичная психопатия с преобладанием черт параноидального и диссоциаль-
ного расстройства личности.
(медзаключение обследования А.Г.Лукашенко в 1982г.)
30 чэрвеня 1954 год, канец лета. Ў гарадскім паселке Капысь, што на Воршаншчыне, на навакольных палетках мірна пасьвіліся статкі кароў. Жыхары займаліся сваімі штодзённымі справамі, хто прыбіраў буракі, хто завозіў ў хлявы сена на зіму, ў МТС рыхтавалі тэхніку для уборкі бульбы. Раптам , ў навакольлі, прагучаў дзіцячы плач ды настолькі гучны, што з вішань з пераляку рванулі ў неба вераб’і, якія дзяўблі вішні а каровы ў статках, прыціснулі вушы. Калгасны племяны бык Хведар, які быў прычэплены ланцугом ў калгасным свіране, жуючы сена задумліва сказаў:
- Відаць быць патопу.
І ніхто сабе не мог ўявіць, што на свет нарадзіўся, другі пасля Хрыста, сын Божы, якога
нараклі Аляксандрам, па бацьку (успамінам ад якога засталося толькі - Рыгор) Рыгоравіч.
Кім быў яго бацька, гісторыя замоўчвае, злыя языкі кажуць што цыган, або нейкі татарын, але нам ўсёроўна, абы чалавек быў добры.
Рос Аляксандар не па дням а па гадзінам, але нейкі злы (мо гены- Я.М.) было ад чаго, у народзе ў яго была мянушка “байструк”, за што ён кідаўся ў бойку. Дзеля даведкі, я так- сама рос без бацькі, і таксама меў мянушку “байструк”, але ў адрозьненьне ад Аляксандра, я не азлобіўся на людзей ( мо таксама гены-Я.М.). Пасланы з неба, рос варавітым, вельмі любіў курэй шчупаць, за што яму прысвоілі другі тытул “курашчуп”, а як падрос то і дзевак, за што відаць не аднойчы “чысьцілі” яму пысу, але не трэба звяртаць на гэта увагу- то справа асабістая, бо гэта ж яго пыса.
Як навучаўся ў школе не ведаю , можа й нядрэнна бо здолеў паступіць ў МДУ імя А.Ку ляшова. Згодна афицыйных звестак рысы характару - валявы , пытлівы, безкампрамісны “праўдаруб”. Вельмі любіў выступаць на сходах, таму яму часта даручалі рабіць даклады, маўляў- хай пацешыцца гэты Рабесп’ер. Пасля заканчэньня МДУ наш Саша прытопаў да першега сакратара абкама ды й кажа ( як ў казцы пра залатую рыбку )
- Не хачу валам хвасты круціць, хачу быць ўладаром калгасу!
Сакратар абкаму, выслухаўшы такія патрабаваньні, пакруціў каля віска пальцам загадаў: - - Праверыць яго на наяўнасьць, або адсутнасьць , балячкі у галаве!
Быў пастаўлены дыягназ - “умерано выраженая мозаичная психопатия”, карацей кажучы - не ўсе дома, а ўсім нервова-псіхіятрычным установам было прадпісана- аказываць Сашы, ўсебаковую дапамогу. Гэта азначае- што калі дурань, дык гэта назаўсёды.
Тым не менш, хаця і не ўсе дома, але ў 1975 гдзе, яго як і належыць, паслалі ў войска каб ён там ўзмацняў яго боездольнасць. Гісторыя замоўчвае аб буднях яго нялёгкай ратнай службе. Камсамолец а затым і яры камуніст верай і праўдай служыў з1980 года ў пагранвойсках або ў зоне кантралёрам, але камандаваньне ў 1982 годзе, улічыўшы што без Аляксандра не ўсе дома, камісавалі яго, а медыкі дадаўшы да яго званьня - “с преобладанием черт параноидального и диссоциального расстройства личности”, адправілі да маці.
Але Саша не той хлопец, каб чэрпаць ботамі вясковую гразь, ў 1990 годзе ён ўжо дэпутат ВС 12-га скліканьня, дзе ўшчэнт громіць ўсю наменклатуру, злодзеяў. Толькі Саша да мікрафону ( як казаў Деменцей- “ў заднім праходзе”-Я. М.), яны пачынаюць збіраць куфары, рыхтуюцца ў СІза, і ночы напралёт сядзяць на іх, чакаюць, бо мяркавалі - такі чалавек дарма казаць не будзе- сказаў пасажу, значыць пасадзіць. Так і сядзяць ўсе злодзеі на куфарах дагэтуль. Сунуў нос ў парламэнтскую апазыцыю, ан не там З.Пазьняк, усім вядома пра дзьвух медзьвядзёў у адной бярлозе, ён назад.
Пра “чысьціню”яго памкненьняў я чуў пры асабістай сустрэчы ў 1991 годзе, калі я будучы сусастаршынёй Гомельскага гарадскога страйкаму, разам з В.Елфімавым ладзілі яму і І. Драбышэўскай (таксама дэпутат) сустрэчу з працоўным калектывам на Гомельскім радыёзаводзе, Арліны погляд, грудак колам, як кулямёт Дзегцярова галаву не дае падняць, выбачайце, слова не дае ўставіць, вось гэта чалавек! Папілі кавы дамовіліся аб шчыльным супрацоўніцтве і папёр Саша далей штурмаваць дзяржаўныя вышыні.
Сабраў групу захопу: В.Шэйман, З.Булахаў, В.Ганчар, А.Фядута, У.Канаплёў, І.Ціцянкоў.
У Ліозна В.Шэйман трохі прастрэліў аўто, на якім яны ездзілі, маўляў -напад на канды-дата ў прэзідэнты потым, папіўшы гарэлкі ў бане, назаўтра паднялі гвалт:
- Людцы, добрыя! Каравул! Прыхільнікі карупцыі здзейснілі напад на “праўдаруба”
Пачулі гэта людцы бачыш ён, з задняга праходу, ўжо на К.Маркса 38 -прэзыдэнт (80,1%) а не так сабе, “здравствуй - до свидания”, ну а людцам вялікі кукіш ад пакутніка і “прывітаньне родным”.
Ну і пачаў руліць. Бо ў яго (паводле ягоных слоў - Я.М.) царскія паўнамоцтвы, а partei-genosse Адольф Гітлер прыклад дзеля перайманьня а беларуская мова з яго прамовы:
- “….. беларуский язык настолько убогий, ( як ён сам- Я.М.) что на ней невазможна выразить какую - нибудь стояшчую мысль”.
Таму мы дагэтуль і не здолеем зразумець ягоную думку, накшталт:
- “ возьмёшся за яйцы ( сваі або чужыя?-Я.М.) мясо пропадает …” ці
- “ Даже если сильно вам, людям надоел (канешне-Я.М.), но народ всё таки думает, что у них есть шанс в руках (penis), а эти синицы и журавли в небе - ещё как сказать.
Загадаў зрабіць новыя падручнікі і звярнуцца к старым савецкім праграмам, дзе б распавядалі і пра А.В.Суворава ( які патапіў ў крыві паўстаньне К.Каліноўскага) і Паўліка Марозава і інш. маўляў:
- “Чего мы стесняемся? Ну жили мы в той стране и Ф.Скорина был не только белорус ( а можа яшчэ і гішпанец-Я.М.). Он жил и в Питере и тварыл там…”
Гістарычная даведка - Ф.Скарына нарадзіўся ў 1490 годзе і памер каля 1551 годзе, Санкт- Пецербург быў закладзены ў 1703 годзе (каментар - Я.М.). наш Аляксандр пасля заканчэньня Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў 1985 годзе меў прафэсію - гіс-торык!!?? Вось такая ў яго башке “мазаіка”
Далей болей, пасыпаліся усялякія рэферэндумы 1995, 1996, забараніў амаль ўсё: сцяг, герб, радыяцыю, пераблытаў ( як напёрстачнік - Я.М.) ўсе святы, задумаў стаць на чале “ всея Руси”, але тут выйшла канфузія. Спадар Ельцын шась і на пэнсію а замест яго “жалезны” Пуцін і бац яго па бесталкоўке:
- Куда прёшь, колхозник!
Той назад, але верашчыць:
- Меня знают в России! - але ён не ведае, што паміж “пазнавальнасьцю” і і“папулярнасьцю” ёсьць розніца. Згодна апытаньню праведзеннага ў Расеі:
Яго пазнавальнасьць - 26%, а на пасадзе аб’яднаннага прэзідэнта яго жадалі б бачыць - 2% расейцаў. Так і ў жыцьці - сабака хутка пазнае палку, якой яе лупіць гаспадар, а запы тай ў яе:
- Жадае яна каб яе кожны дзень лупілі гэтай палкай?- яна, калі б здольна была размаўляць, адказала б - Не!
Вось што піша Віталь Іваноў ( расейскае выданьне “Взгляд”), вядомы расейскі прававед, палітолаг, публіцыст:
- …” Россия - не Белоруссия. И никогда ею не будет. Как никогда в России не будет пра- вителя лукашенковского типа”. Што, Рыгоравіч - з’еў?
Зразумеў наш Саша, што ў Крамлі яму няма чаго лавіць, але гульню ў аб’днаньне працягваў. Малы не дурань але і дурань не малы. Выдатна ведае, што пад пад імітацыю аб’яднаньня, Пуцін дасьць танны газ. Наш мегаламан’як мяркуе, што ён дурыць Расею, але ён памыляецца, няма там дурняў. Пуцін нездарма еў хлеб ў ГБ, наш калгаснік ўвяз па самые вушы. Так, Расея бароніць рэжым ў вачах сусветнай супольнасці, але ў яе свая гу- льня.
Дык, што ж такое Лукашэнка сёньня? Кім стаў наш курашчуп? Ну , што з глузду з’ехаў так гэта бачна і неўзброеным вокам. Але ёсьць ў яго “ганаровы” тытул - “апошні дыктатар Эўропы”- такі тытул яму надала Кандаліза Райз ( дзяржсакратар ЗША ).
“Дыктатар” -гэта кіраўнік дзяржавы, які мае, практычна, неабмежаванную ўладу над жы харамі і законна не можа быць адхілены са сваёй пасады (тут ўжо патрэбен “стынгер” або “пурген”)
Існуюць розныя крытэрыі ганаровых месц. Напрыклад ў спорце ёсьць 1,2,3, месца, ёсьць ганаровыя 10, а ў дыктатараў свой крытэрый - 20. Тут наш “герой”, пакуль не цяне на пер- шае месца, але якія яго годы (52г.), ён жа ў нас спартовец, але будзем спадзявацца , што не пасьпее выйсьці ў першую тройку, не дадзім.
Дык хто ж у свеце узначальвае турнірную табліцу?
Амерыканскі часопіс PARADE Magazine друкуе чарговы рэйтынг 20-ці сусветных дыктатараў. Тры з іх кіруюць у быўшых краінах СССР. Свой спіс выданьне складае на падставе дадзенных сусветных грамадскіх арганізацыяў як: Human Rights Watch, Ereedom House, “Рэпарцёры без межаў” , Amnesty Internazional.
На першым месцы - самы мерзкапакасны Омар аль-Башыр, (62 гады.Судан), з 2003г. бы- ла забіта 180 000 тыс.чалавек. 2 мільёны былі вымушаны пакінуць сваё жытло.
На другім месцы - адзін з найлепшых сяброў нашага Лукі - Кім-Чэн-Ір (63 гады КНДР). Яго паказчыкі трохі сціплей - 250 000 тыс. чалавек знаходзяцца у “ лагерах перавыхоў- ваньня”, сярэдні 7-мі гадовы хлопчык ў Паўночнай Карэі амаль на 8 дзюймаў карацей і на 20 фунтаў лягчэй за такога ж хлопчыка ў Паўднёвай Карэі.
На трэцьцім месцы - Тан Шве (72 гады, М’янма).
Наш “родны” дыктатар на 14-м. месцы, а на 15-м таксама сябар нашага Лукі (52 гады) - Fidel Kastro Rus ( 79 гадоў, кіруе з 1959г.-Я.М.), з якім Рыгоравіч сябруе краінамі.
Наш Рыгоравіч настолькі бедны ( ў параўныньні з Bilam Geitsam „Mikrosoft“ - Я.М ), што 5 млрд $ для яго нішто, якія ён “чэсна” зарабіў, збіраючы дань, ў свой “абшчак” з усіх тых хто мал-мала займаецца бізнасам. Ёсьць ў яго і асабістая “дзялянка”, дзе для яго вырошчваюць $, гэта Вольная Эканамічная Зона “Гомель- Ратон” ( не блытаць з зонай ў якую ён ператварыў Беларусь- Я.М.), ВЭЗ ён утварыў сваім Указам за № 93 ад 02.03.98г.
Тут на яго “пашуць” 5,4 тыс. працоўных, якія на яго заводах апрацоўваюць дыяманты, ў той час калі Гомельскі дзяржаўны завод “Крышталь” стаіць без сыравіны, а яго працаў-нікі, каб не памерці з голаду, ездзяць на працу ў “братнюю” Рассею..А сыравіну для свайго “Ратона” ён бярэ ў адной ваюючай краіне з Афрыкі якая, у абмен на зброю, пас- таўляе неапрцованыя дыяманты.
Наш хоць і “чокнуты” але выдатна разумее, што не сёньня-заўтра прыдзецца плаціць па рахунках таму і шалее ад адной думцы што прыдзе час разлічвацца. Таму і рэферэндум 2004г. які надаў яму статут “вечнага”, але няма нічога вечнага пад Месяцам. Прыкладам таго, што змены будуць красамоўна паказала наша гераічная моладзь, якая трымала асаду на Кастрычніцкай плошчы. За аднаго бітага - дзьвух нябітых даюць. Дарма Лука мяркуе, што такім чынам ён запалохае ўвесь народ, але ён памыляецца, як нельга спыніць ледаход, і прыход Вясны, так і нельга спыніць супраціў цэлага народа.
Але будзе мэтазгодным нагадаць нашым лідарам наступнае, кіньце спадзяваньні на Маскву
Тут я зноў нагадаю вытрымкі Віталя Іванова ( часопіс Взгляд” - Я.М.), на мой погляд гэта афіцыйная пазыцыя Крамля.
“… Лукашенко хороший «царь» Белоруссии и белорусов. Даже слишком хороший, если оценивать его действия через призму сугубо российских интересов. И он, конечно же. сукин сын, ни в коем случае не наш, а свой собственный….. А главное нам не нужна никакая «пророссийская белорусская аппозиция». Потому что не нужна никакая, я под- чёркиваю, никакая, даже самая минимальная дистабилизация в этой стране. …Россия сей-час крайне заинтересована, чтобы власть Батьки была как можно крепче. Даже несмотря на то, что в ходе прошедшей компании он по минимуму воспользовался кремлёвским ре- сурсом.
….. И наконец, до тех пор пока в Минске сидит Лукашенко и делает то, что делает, у тех кто считает Россию недостаточно «демократичной» страной, будет маячить еще менее «демократичный» пример. Пусть дальше борются с «последним диктатором Европы»
(Віталь Іваноў - “Взгляд” деловая газета от 20.03.06г. - Я.М.).
Таму мы павінны спадзявацца на асабісты рэсурс, які трэба чэрпаць ў беларускім народзе, а таму:
Жыве Беларускі Народ!
Яўген Мурашка
24.03.06г
Сёньня 25.03.06 ў Менску, пад час святкаваньня Дня Волі, пралілася кроў, Ёсьць сведкі забойства амапаўцамі, маладога хлопца, якому праламілі чэрап а потым прайшлі па ім.
Робіцца спроба пералажыць адказнасьць за забойства на апазыцыю, дзеля чаго выклікалі журналістаў БТ.
Што тут казаць. Калі звер пакаштуе чалавечай крыві ён ператвараецца ў людаеда і ста- новіцца небяспечным для акружаючых.
Менавіта такім, небяспечным для беларускага народа, стаў сёньня і А.Лукашэнка., ён пакаштаваў крыві. Далей з ім небяспечна вясьці ўсялякія перамовы. Вядома, што шалён- ных звяроў, трэба ізаляваць. І чым раней, тым лепш.
Наконт ролі Расеі у гэтай сувязі то яе сцэнар і рэжысура відавочна. Таму, як казала Л. Гразнова, яе патрэбна адхіліць ад ўдзелу ў 8-цы, падстракацелям і правакатарам нечага рабіць побач з прыстойнымі краінамі.
Яўген Мурашка
25.03.06г.