З стааражытных часоў, мал-мала паважаючы сябе ўладар, заўсёды трымаў пры сабе псарню. Колькасьць гончых залежала ад дабрабыту гаспадара, ў аднаго із было 2-3 псіны, ў другога 2-3 сотні. Час ад часу, гаспадар цешыў сябе паляваньнем, звера для загону, яму рыхтавалі загадзя. Гаспадар, выязджаў на паляваньне даваў каманду “фас” і гончыя пачыналі загон.
Ёсьць такі гаспадар ў Беларусі, а чым ён горш за іншых эўрапейскіх, таксама трымае псарню. Аднак, відаць яе утрымлівае не ён, бо час ад часу яны лаюць і на яго, праўда трэба сказаць, не вельмі агрэсіўна, таму ён і кажа:
“Яны ў мяне паслухмяныя, а што яны лаюць, дык не звяртайце ўвагі, сабака яна і ёсьць сабака.”
Бывалі выпадкі, калі хтосьці з гончых, кідаўся на гаспадара, дык на яго ў момант апраналі наморднік і ў асобную клетку, хай пасядзіць трохі, астыне. Ў любой зграі павінен быць важак, гэта закон прыроды і ім становіца заўсёды самы моцны. Дык вось адзін важак, у сакавіку, паспрабаваў падняць хвост на гаспадара, дзе ён? Дакладна, на перавыхаваньні, праўда дасюль, суседзі шкадуюць жывёліну, вельмі добрай пароды быў.
Цяпер ў зграі на важака прэтындуюць некалькі прадстаўнікоў розных парод. Адзін, добрай радаслоўнай, спрабуе захаваць за сабой лідарства, другі, худасочны, хаця і навучыўся гуляць ў футбол, ніяк не цягне на важака, аднак пры падтрымцы шавак з зграі, імкнецца яго скінуць. Ён ўжо імкнуўся вызваць суперніка на подіўм, штосьці не атрымалася, цяпер ён спадзяецца на маючую адбыцца выставу, куды павінны з’ехацца прадстаўнікі іншых зграй. Можа ён там і атрымае першы прыз, аднак будзе барабаніць хвастом па падлозе, пускаць слюні і самаддана глядзець ў вочы таму, хто кідае цукровую костку, без розніцы, я якога катла яе дасталі ў Маскве ці ў Менску.
Яўген Мурашка
17.10.06г.