May 06, 2008 06:25
Ў свой час паміж навукоўцамі сельгасгаспадарчых навук СССР ішлі спрэчкі наконт
прысутнасьці генаў ў раслінах. Спрэчкі ішлі паміж Вавілавым з аднаго боку і Лысенкам з другога. Гэты мастіты “навуковец” імкнуўся даказаць, што генаў няма ўвогуле ў прыродзе а ў раслінах тым больш. Дайшло да таго, што пасля ягонай “цялегі” на імя І.Сталіна, Ваві- лаў быў репрэсіраванны ( па бвінавачваньню ў касмапалітызме), яго навуковыя працы былі забаронены ( апошняй яго была праца па селекцыі бульбы) Ну а гэты псеўданавуковец-стукач Лысенка, атрымаў акадэміка і стаў ў пашане ў І.Сталіна.
Мне скажуць - Прычым тут бульба? Так яна тут ні прычым, справа ў генах. Час паказаў наколькі Вавілаў меў рацыю. Да мы й самі, з досьведу свайго жыцьця, ведаем што калі бацькі рудыя то й дзіця будзе рудым, а калі не, відаць ад суседа ці негра.
Цяпер па тэме. Як вы памятаеце, непадалёк ад “лініі Сталіна” ў хляву, мужыкі злавілі нейкага вусатага злодзея, які намагаўся квочкам шыі круціць. Пры тым , як Ілжэзміцер, верашчаў - Я “ў законе”, я Лука I але нават Л.Ярмошына, якая ў саўне яго адмывала не змагла яго пазнаць. Такі ён быў запалошны, вусы ўсе ў розныя бакі, погляд як ў вар’ята і к таму ж высветлілася, што ў яго не стаіць, выбачайце ён ледзьве стаіць на нагах. Канешне куды яму ў Маскву.
Вырашылі слаць e-mail Валодзю ў Крэмль - так моў і так, Ён ў адказ, раз ня можа сам прышліце яго аналізы мачы й калу і адбіткі пальцаў, мы тут параўнаем. Высветлілася ( Ва лодзя не дарма еў хлеб ў ДБ), што ў яго ёсьць картатэка на ўсіх, хто мей хаця б невялікае дачыненьне да Крамля, або да крамлёўскіх прыбіральняў. Там ёсьць і на А.Пугачову, І. Кабзона, на Алексія II, ну і, канешне, на Луку I, бо там ён за дзесяць гадоў столькі сваіх адбіткаў пакінуў. Праз пэўны час з Масквы факс а ў ім- “Так гэта наш сукін сын, а ваш Лука I, прызнаю” і подпіс- Валодзя, які трымае расейскі “абшчак”.
Зноў да мяне пытаньне - Прычым гены да аналізаў мачы. Пры тым, што калі б Валодзя з Крамля, не прызнаў гэтага, які ў “законе”як Луку I, то і не было б інаўгурацыі, а так.
Цяпер ў самы раз “про это”. Аднойчы у Жырыноўскага запыталі:
- Хто тваі бацькі” -ен адказаў - Мама русская а папа юрыст
Так і у нашага Лукі: мама -беларуска а папа - каваль, таму ён і прыспешыў дзень сваёй інаўгурацыі на 8-е красавіка, Міжнародны дзень цыган. Не ведаю запрасіў ці ён Маскоўскі цыганскі тэатр “Рамэн”, але мяркую Слічэнка не Газманаў ці Лаліта той можа і не прые-хаць. Тут можа дапамагчы Л.Глухоўскі ,былы гомельскі мент, цяпер ён у палатцы ( не блытаць з намётавым лягерам на плошчы К.Каліноўскага- Я.М.). Ў Глухоўскага засталіся добрыя стасункі з цыганскім баронам ў Гомлі, ў свой час ён адмазваў барона ад крымі- нальнай справы, узбуджанай супраць яго ці за валюту ці за наркату. За што ўсе Гомельскія цыгане агітавалі галасаваць на выбарах ў 1995 годзе, менавіта за Л.Глухоўскага.
Калі ж і гэтыя не прыедуць то па задумцы рэжысёра гэтага шоу, Вячэслава Паніна можна пераапрануць ўдзьльнікаў гэтага “цырку на дроце” ў чавэла, А такія выканаўцы як:
- Ядвіга Паплаўская, Аляксандр Ціхановіч, Паліна Смолава, Мікалай Скорыкаў, Якаў Навумаў, Пётр Ялфімаў, “зорка” Эўрабачаньня Анжэліка Агурбаш, Галіна Шышкова, Вольга Плотнікава,Вера Карэтнікава, Іна Афанасьева, Іскуі Абалян, калі ім добра заплацяць спяюць не толькі “Алілуйю” Луке але нават спляшуць на пупе. А што ён?
Калі яму дадуць допінг можа й ён збацае “цыганачку аза-аза”, не здарма прафэсар Вавілаў згінуў (светлая яму памяць- Я.М.) ёсьць гены, ёсьць, на жаль толькі яны к хворай галаве.
Яўген Мурашка
6.04.06г