Подробней читать ТУТ
18-га кастрычніка, ён разлупіў вочы, пазяхнуўшы, па звычцы памацаў суседнюю падушку, няма. Падскочыўшы, успомніў, што падалася Натальля ў Жэневу, на паседжаньне Камітэта па нормах і стандартах МАП, якое праходзіць ў рамках 95-й Канферэнцыі працы.
“ І чаго яны прычапіліся з правамі прафсаюзаў? Вунь, Козік нічога, маўчыць разам з сваім прафсаюзам. Але, нічога, Пяткевіч там з імі разбярэцца, абы не пайшла налева, Жэнева як - ніяк, гэта цябе не Дразды. Тым больш што разам з ёй паехаў віцэ-прэм’ер Андрэй Кабялькоў ... нада ж, пераблытаў не Кабялькоў а Кабякоў. Хаця я ёй і паставіў лічыльнік ( trachometr), каб ён лічыў , а як з дэфектам? “
Таварыш з Кітаю Сунь Ху. у Чай , калі ўручаў запэўніваў, што гарантыя 100%. Аднак, хто іх ведае гэтых, кітайцаў, ненадзейны народ, каварны, нездарма ў іх насельніцтва аж за мільярд, выходзіць лічыльнікі, якія павінны былі дапамагчы рэгуляваньню дзетанараджальнасьці, даюць збой. Да таго ж - усход, справа тонкая.
“Дарэчы, дзе тая папера, на якой я запісваў апошнія паказчыкі, калі з ёй развітваўся? Ага - вось тая папера, так на ёй лічба 238?” Што гэта разы ці кілометры? У інструкцыі па кітайску, без бутэлькі ра разабрацца. Відаць трэба вучыць кітайскі, не здолеў быларускі а тут становішча абавязвае.
. Прымацаваў паперу скотчам да сцяны над ложкам, падумаў:
“ Прыедзе параўнаем.
Тут на памяць прыйшло апавяданьне яго асабітага кіроўцы, які распавядаў, што аўтамабільны лічыльнік (tachometr), прынцып дзеяньня такі ж, можна адкруціць назад, калі ногі, цьфу ты ... зноў пераблытаў, (відаць трэба звярнуцца да лекара), хацеў сказаць колы , будуць рухацца ў адваротным накірунку. А, што ёй, адкруціць назад - раз плюнуць, шлюха, яна і ў Жэневе - шлюха.. Скамячыў тую паперу і кінуў на падлогу. Аднак непрыемнасьці толькі пачаліся.
Як заўсёды, свой працоўны дзень ён пачынаў з сводак КДБ, седзячы на ўнітазе. З гістарычнай даведкі - У сярэднявеччы манархі прымалі прыдворных седзячы на гаршку, лічылася правілам добрага тону прысутнічаць на гэтай працэдуры. Тут здымалі і назначалі, падпісвалі законы і указы - Я.М.) Сеньня з дакладам прыйшоў і стаў насупраць, першы намеснік старшыні КДБ В.Демянцей.
Ён:
“ Аляксандр Рыгоравіч, я гатоў.
Рыгоравіч:
“ Ты, вось што, апрані “лепесток” ( апранаецца, каб фільтраваць паветра, пры выпадку калі псуюць паветра -Я.М), я ўчора гароху наеўся. Мне трэба берагчы ваша здароўе, вунь. там, ў шуфлядцы трымаю, дзеля такіх выпадкаў
Ён:
“Нічога, я салдат, не ў першы раз.”
Рыгоравіч:
“ Ну глядзі, табе жыць!” Слухаю! ...... бахх, ..ф’юць, ...бахх.. фу, аж дыхаць стала лягчэй!
Дземянцей пачаў даклад: эканоміка -
“Ў краіне прыбрана 90% бульбы
“ Добра, С-Пецярбургу адгрузім і Маскву не забудзем. Сябра мой Лужкоў, таксама есьці хоча, тым больш, што яго жонка Батурына, ў Беларусі свой бізнас трымае.
“ Заўтра прыбывае Ільхам Аліеў, Вам патрэбна з ім наконт нафты дамаўляцца, бо заганяе нас Расея, ў куток.
Так, ёсьць праблема.!
Палітыка:
“У.Канаплёў, ад’ехаў ў Маскву, бо ў Эўропу яго не пускаюць, дзеля сустрэчы з старшынёй ПАСЭ Рэнэ ван дэр Лінданам.”
“ Клапа”, яму ў пінжак ўставілі? Сам ведаеш, вакол здрада, ворагі. Трэба трымаць порах сухім.”
“Рыгоравіч,.... не ў першы раз замужам!”
“ Да Вас адкрыты ліст недзяржаўных беларускіх газэт - “Народнай воля”, “БДГ. Делавая газэта”, “Віцебскі кур’ер”, “Барысаўскія навіны”.
“ Пераб’юцца, не 41-ы!”
“Вернікі “Навага жыцьця” галадуюць
“Гэта ім на карысьць, замест паста”
“Пачаўся працэс над Кацярынай Садоўскай”
“Гэта тая самая, што кажа наконт таго, што ў мяне “не ўсе дома”? А ты як лічыш?
“Злітуйся, Бог, вы ж дома і сядзіце на унітазе і нікуды пакуль з дому не з’ехалі!”
Дэмаграфія:
“Насельніцтва Беларусі зменшылася за годы вашага праўленьня да 9млн. 742 тыс. чалавек.
“ Не хочуць нараджаць, з жыру бесяцца.”
Калі В.Дземянцей скончыў даклад ў прыбіральню, без стуку, забег кур’ер:
“Выбачайце! НЗ! (надзвычайнае здарэньне - Я.М.) Факс з заходняй мяжы!
“Што НАТА?” “Хазбулах?” “Апазыцыя?” - куляй выскачыў і мітулем, як быў без парток, кінуўся ў бункер.
“Рыгоравіч, пачакайце, памежнікі паведамляюць аб масавым уцёку за мяжу. Збегла 242 асобы, жывёльнай прыналежнасьці”
“ Чаму, адразу не сказаў? Так і кандрашка калі-небудзь мяне захопіць. Не шкадуеце свайго бацьку, а я аб вас і ў дзень і ў ноч клапачуся! Вунь, скора ўвесь сівы стану ад такіх нечаканасьцей.” - і да Дземянцея:
“ Разабрацца і мне на стол!”
“Што ўсе 242 асобы? Не зашмат, куды Вам столькі?”
“ Дурааань! І такім я давяраю сваю бяспеку - не мяса а справаздачу! Выконвай!”
Вось, што высветліла аператыўная група ў складзе, выпадак надзвычайны, П. Міклашэвіча - Генеральны пракурор, старшыня КДБ па Брэстцкай вобласьці і следчыя па асоба важным справам, Верны пёс З.Паўлючэнка з сваёй брыгадай, заблакаваў ўвесь бераг Заходняга Буга.
“18-га кастрычніка, (сайт -
http://uspb.org ад 18.10.06г. -Я.М.)) пасля абеду, калі саўгасны пастух Язэп, ужыўшы другую пляшку чарвівага, яны ляжалі побач, закімарыў, ягоны статак кароў ў колькасьці 242 асобы, фарсіраваў Буг і апынуўся на польскай тэрыторыі. Польскія памежнікі былі ў разгубленнасьці, бо гэта быў першы выпадак такога масавага пераходу з Беларусі на тэрыторыю Эўразвязу. Там кароў сустрэлі не кулямётамі, а ў Янаўскім коным заводзе іх накармілі, паводле слоў кіраўніка гэтага завода Марэка Трэла- “...у межах міжнароднай салідарнасьці надбужскіх земляробаў....” Мясцовы ветырынар іх агледзеў, аднак калі статак паспрабавалі адправіць назад, каровы катэгарычна адмовіліся вяртацца і папрасілі палітычны прытулак.
Адказ на пытаньне, што стала прычынай, гэтых уцёкаў, следчая брыгада атрымала, калі быў зроблены вобыск на ферме, дзе ўтрамлівалі гэтых кароў. У кармушцы, пад згніўшай саломай, прыцярушанай зверху камбікормам, знайшлі паперу. Гэта быў сацыялагічная справаздача цэнтра ІПМ , зроблены пры апытаньні жыхароў Беларусі ў ліпені-жніўне 2006 года. Вось гэта справаздача:
Рэспандэнтам задавалася такое пытаньне
“ Как по Вашему мнению, живут люди в указанных ниже странах, если сравнивать с Беларусью?”
У Расеі - 28,5% (лепш), 38,3% (горш)
У Прыбалтыцы - 59,3% 17,4%
У Украіне - 12,1 63,1%
У Усходняй Эўропе - 83,0% 1,8%
У Заходняй Эўропе - 100% 0,0%
У Скандынавіі - 100% 0,0%
У ЗША - 92,9% 7,1%
У Беларусі чалавек жыве на пражатачны мінімум у 158 000 бел.руб. (5270р. на дзень), альбо 2,5$. Што на паўдаляра вышэй за мяжу, за якой, паводле ААН - пачынаецца галеча.
Безумоўна, каровы выбралі польскіх 83,0%, да Аўстрыйскіх 100% ім не дабрацца, бо далёка. Каровы, хаця і не людзі а нават яны разумеюць дзе жыцьцё лепей. Таму жывёліны, напапярэдні стойлавага зімовага ўтрыманьня, не жадаюць звяртацца ў сваі інтэрнаты (фермы) каб есьці гнілую салому, бо пачаставалі іншую ежу і адносіны.
Ён сеў за стол пачаў рабіць для сябе паметкі, каб на селектарнай нарадзе нічога не забыць:
1. Усталяваць на кожнай ферме тэлебачаньне, круглыя суткі круціць ролікі з рэпартажамі з альпійскіх лугоў, выдавая іх за нашы палеткі. Пастухам піць толькі 100 гр “наркомаўскіх”. Акрамя телебачаньня, на фермах трансліраваць песні накшталт “Широка страна моя родная..” ці “Лучше нету того свету, не не свету а цвету” І абавязкоа маі выступы, вопыт ў мяне ёсьць (адказныя А.Зімоўскі і Я.Новікаў)
2. Заходнюю мяжу на замок, каб не толькі жывёліна не праскочыла а нават, мыш. Усходняя няхай будзе адчынена, там доўга не набегаюць - крымінал, голадна, фашысты
Ты ж паглядзі, Віка Мароз, тры вяршка ад гаршка а туды ж -“Не хочу в Беларусь, хочу в Италии остаться с мамой Марией и папой Алессандро!”
Мало чаго яна жадае. Я можа таксама хочу ў Шейцарыю, ды як кажуць -“Рада б душа ў рай, да Евросоюз не пускает!”
.Па апошніх звестках, ўжо некалькі фур “нелегалаў” прывезлі з польскага боку. Галоўнаму ідэёлагу краіны Алегу Праляскоўскаму, гэты выпадак можа каштаваць пасады або і горш таго, бо ...не на ўзроўні. Цяпер, выявяць змоўшчыкаў ( а закон дазваляе, як з “Партнёрствам”- Я.М.) аб’явяць тэррарастамі і адправяць на бліжэйшы мясакамбінат, статак расфарміруюць і шэраговых сябровак арганізацыі раскідаюць па іншых статках ў самыя адсталыя калгасы і саўгасы, дзе іх будуць “перавыхоўваць” Так, шкада жывелін!
Калі ж размова пайшла пра інтэрнаты, то ў Светлагорскім раёне ў вёсцы Стракавічы знаходзіцца дзіцячы прытулак, дзе дзяцей утрымліваюць не лепш, чым жывёл, ў цяперашні момант ён знаходзіцца пад пагрозай закрыцьця, светлагорскі гарвыканкам звярнуўся за дапамогай да жыхароў горада (сайт ОГП ад 12.10.06г - Я.М.)
Дзіцячы сацыяльны прытулак у вёсцы Стракавічы светлагорскага раёну спытвае вострую неабходнасьць ў спонсарскай падтрымцы і дапамозе. Ў ім фінансуецца толькі харчаваньне і набыцьцё толькі неабходных лекаў.
Тут знаходзяцца дзеці ад 3-х да 15-і годоў. Якія патым ці іншым абставінам не змаглі знаходзіцца ў сям’і. Трапіўшыя сюды дзеці часта не маюць адзеньня, абутку, рэчаў для асабістай гігіены, школьных прыналежнасьцей.
“ Мы забыли, что такое финансирование - распавяла адна з супрацоўніц прытулку - постоянно пишем письма, просим то, другое - бесполезно. Недавно, очередное письмо в отдел образования написали, чтоб с нижним бельём помогли - и, вы думаете, результат будет? Мы уже не говорим о том, что здесь нет нормальных условий для психологической реабилитации детей.”
Загадчык аддзелу адукацыі Галіна Філіповіч не абвяргае інфармацыю аб тым, што будучае прытулка будзе залежыць ад таго ці знойдуцца спонсары, жадаючыя яму дапамагчы. Яна заклікала ўсіх жыхароў горада і раёну
“...неравнодушных к судьбе социальных сирот, внести свой посильный вклад в общее дело и принять участие в акции по сбору школьно-письменных принадлежностей для воспитанников учреждения…”
А вось, што кажуць жыхары горада:
“ Можете ли, Вы назвать сумму, в которую обошлось организаторам проведения Дня города в Светлогорске? Кто назовёт сумму?”
Вядома толькі, што правядзеньне пяцігадзіннай канцэртнай праграмы, з удзелам зорак беларускай эстрады, забяспечваў Светлагорску адзін з вышэйшых гасьцей - старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі - Уладзімір Канаплёў.
“ Где наши баснословные, по мнению президента, деньжища за холодильники, трактора, МАЗы, соль и т. д. А самое главное, куда идут мои налоги?”
Віка Мароз і тысячы беларускіх дзяцей-сірат, ды і не толькі дзеці, звяртаюць сваі схуднелыя тварыкі і рукі ў мазалях і ў роспачы заклікаюць:
“ Презыдэнт! Дзе ты? Мы хачам есьці!”
А ў адказ - цішыня! Дакуль?
Я.Мурашка
22.10.06г.