May 06, 2008 07:50
20 лістапада, яго працоўны дзень пачынаўся, як заўсёды, з прагляду сводкі МУС аб падзеях за мінулыя суткі. Паводле яе, асобных здарэньняў не адбылося. Калі не лічыць, што у папраўчай калёніі №1 горада Менска была спроба захопу закладнікаў, аднак злачынец быў зьнішчаны, ахвяры захопу адчуваюць сябе добра. Каля Вярхоўнага Суда быў спынены пікет, яго удзельнікі трымалі расцяжку з надпісам “Нюрнбергскі працэс над камунізмам”.
Пад час пікету былі затрыманы Наста Палажанка і непоўнагадовая Юлія Міхайлава. Аднак, праз нейкі час іх вызвалілі. Потым ішла дакладная аб тэрміновых справах на бягучы дзень.