Анонс!

May 08, 2008 18:21

                                                 Апошняя гастроль сэзона!

“Яйкі павіслі на безданьню,

спяшайцеся бачыць, бо адарвуцца!”

“12 января, под занавес “местной” компании, лидер ОГП  А. Лебедько проведёт последнюю, в рамках мероприятия “местные выборы”, встречу с минчанами…..Мероприятие состоится в форме “свободного пикета”….На пикете обязательно будет лозунг “Свободу политзаключённым!”… На пикет приглашаются не только жители округа, по которому выдвигается кандидат А.Лебедько, а все желающие…”

(сайт ОГП ад 11.01.07г.- Я.М.).

Я мяркую, што калі Лукашэнку, стане вядома аб гэтым плякаце, ён ўмомант аддасьць загад Генеральнаму пракурору П.Міклашэвічу, і  ўсе палітвязьні апынуцца на свабодзе.

На такі “мужны” крок не здольны А.Мілінкевіч, куды яму. Ён толькі і зрабіў ўсяго, што цяпер наша моладзь мае магчымасьць навучацца за мяжой.

Кімсьці было сказана -“ Жизнь - театр, а мы в ней - артисты “. У казцы італьянскага дзіцячага пісьменьніка Джані Радары “ Буратино” існаваў такі тэатр, дзе гаспадаром з’яўляўся Карабас-Барабас, яго бліжэйшым паплечнікам быў Дурыман. Ў нашым беларускім тэатры  ёсьць свой аўтар сцэнару - маскоўскі Карабас-Барабас і свой рэжысер-пастаноўшчык - Дурыман з Стаўбцоў

У нашым тэатры таксама ёсьць свая трупа

Як і ў “Буратино” есьць свая вядучая актёрка Мальвіна (“прыма”-А.Лябедзька, дублёр С.Калякін ), П’еро ( у выкананьні - В.Івашкевіча, можа падмяніць і А.Бухвостаў), канешне бунтар-адзіночка, незабыўны Бураціна (А.Мілінкевіч, ў тэатр прышоў ў 2005-м) ёсьць і Арлекіна (В.Вячорка) статыстамі, ў масоўках, выступаюць актывісты з усёй Беларусі. 12 гадоў таму, калі  тэатр граў   прым’еру спектакля “Выбары”, гледачы крычалі і “біс” і “браво” былі і авацыі і кветкі, цяпер можна  дачакацца і тухлых яек, бо трупа грае адно і тое ж. Крыху змяняюцца маналогі артыстаў.

Пачынае камферанс П’еро ( ў выкананьні В.Івашкевіча) і да гледачоў:

“ На гэтых выбарах ніякіх рэвалюцыяў не плянавалася і радыкальна нічога не мяняецца. А дзе будуць зарэгістраваны кандыдаты, мы  правядзем пікеты, мітынгі, раздамо ўлёткі. Але ў прынцыпе, на дзесяць чалавек (статыстаў - Я.М.) больш ці менш - не не мае значэньня. ( 14.12.06 г. радыё Свабода)

На сцэну выходзіць Мальвіна (артыст А.Лябедзька) і у сваім маналогу кажа ў падноўленым тэксце спэктакля:

“ Віншую вас са святам! Хай ў вашай душы жыве Бог, а ў сэрцы - прага да свабоды! І калі спатрэбіцца мы вернемся на пляц Каліноўскага, за вашу і нашу свабоду!” (сайт АГП, 24 снежня 2006г. ).

Тут рэпліка ад гледачоў з залю:

“ Калі вы будзеце байкатаваць выбары?” (чытай сцэнар - Я.М.)

Мальвіна у адказ:

“ Толькі тады калі кандыдаты (статысты - Я.М.) ў дэпутаты выкарыстаюць 4  хвіліны выступу на беларускім радыё. Калі мы зможам надрукаваць ўлёткі і гэтыя ўлёткі трапяць ў кожную скрыню. І калі мы зможам выкарыстаць хаця бы адну, дзьве, тры легальныя сустрэчы з выбарцамі.” (4.01.07г. радыё Свабода).

Голас падае Бураціна (выконвае А.Мілінкевіч):

“На больш, як 24 000 акругоў, апазыцыйныя палітычныя партыі выставілі разам менш за 1 000 кандыдатаў, але і гэта лічба, па звестках інфармаванных людзей, завышана ледзь не ў два разы...” (а грошай відавочна атрымалі на ўсе 24 000 - Я.М.).... Сёньня канстатую, што палітычную кампанію “мясцовыя выбары” можна назваць няўдалай. Нашы прапановы - адзіная палітычная кампанія, адна каманда, адно пасланьне, адзін сцэнар - не былі падтрыманы. Таму, хто як хацеў, так ў выбарах удзельнічаў.” ( бач, які вушлы, а навошта празрыстасьць выкарыстаньня сродкаў? - Я.М.). (сайт А.Мілінкевіча ад 4.01.07г.)

Мальвіна  і Бураціна пачынаюць спяваць дуэтам аб Кангрэсе.

Мальвіна:

“....что этот форум - должен  войти в историю как Конгресс который предложил ценностную альтернативу.” (сайт АГП ад  4.01.07г.)

Бураціна падхоплівае:

“ Пагадненьне аб правядзеньні Кангрэсу, падпісаннае кіраўнікамі палітычных партый і зацьверджаннае Палітычнай Радай, не выконваецца па прынцыповых пытаньнях.... Сёньня некаторыя партыі называюць астранамічныя лічбы сваіх вылучэнцаў на Кангрэс. Журналісты пачынаюць высвятляць, аказваецца, што сапраўдныя лічбы ў дзесяткі разоў меншыя...” (сайт А.Мілінкевіча ад 4.01.07г.).

Вось які ўпарты Бураціна, зноў “за рыбу грошы”.

Трохі пазьней Мальвіна пачынае спяваць арыю:

“ С сегодняшнего дня кандидаты в депутаты местных советов от ОГП вправе самостоятельно принимать решения о снятии с выборов... (бо грошы ўжо: цю-цю Я.М.) Это решение они могут принимать, если выполнили свои обязательства по коммуникациям с избирателями:

- воспользовались правом выступить со своими радиообращениями перед избирателями

- и распространили свои печатные материалы  “ (інакш грошы прыдзецца звяртаць назад - Я.М.) (сайт АГП ад 11.01.07г)

Па-за сцэнай чуецца голас мудрай чарапахі Тарцілы (у выкананьні С.Калінкінай, намесніка рэдактара газэты “Народная воля”):

“ ...Но лично для меня бесспорно, что вместе с 2006 годом в историю должны уйти и некоторые их тех, кого мы все , по традиции, называем политическими лидерами. И даже не потому, что они плохие - они не соответствуют времени и ситуации. Они инертны, они утратили дух здорового авантюризма и, по большому счёту, так же забронзовели, как и А.Лукашенко. Скажем им спасибо за всё, что они сделали, и за всё, что не сделали....Но главный вывод, который, например, я сделала из этого года - это вывод о том, что политика это не “Игры доброй воли”. Тут главное не участие, главное - победа. И поэтому я не доверяю, тем, кто возносит оды проигранной президентской компании. И я думаю, что они к победе не приведут. А вот к тем, кто признаёт ошибки и готов действовать более решительно, стоит присмотреться....  “

Тут і я далучаюся да гэтай думкі.

Трэба мяняць - аўтара сцэнару, рэпертуар, рэжысера - пастаноўшчыка і, канешне, самае галоўнае людзей на выкананьне першых ралей.

PS  Як стала вядома, сёньня, вядучая “зорка” тэатру Мальвіна (А.Лябедзька) заявіла аб заканчэньні  сэзону ў  тэатры абсурду. Ўвесну плянуецца прым’ера новага спектаклю пад назовам “Кангрэс-2”. Адкрыўся папярэдні продаж квіткоў

Я.Мурашка

12.01.07г 
Previous post Next post
Up