Кідалы.

May 09, 2008 18:01

13-га красавіка А.Лукашэнка, аглядаючы вячэрнюю справаздачу спецслужбаў, сутыкнуўся з цікавай іфармацыяй з Вільнюсу. Там ў Канферэнцыі АДС прымалі ўдзел: і А.Мілінкевіч, В.Вячорка, А.Лябедзька, С.Калякін. Стукачок, з ліку ўдзельнікаў Канферэнцыі, “стукаў”:

“...оппозиция отказывается от “революционных” действий, сосредоточив все силы на эволюционном переходе власти в руки демократических сил и главное это диалог и переговоры с властью.”

Ён падумаў:

-    Хрэн на іх, няхай чакаюць “эвалюцыйных” перамен, мне не гарыць. Калі ў жывёльным сьвеце, на эвалюцыю патрэбны мільёны гадоў, дык мне хопіць яшчэ і дваццаці гадоў, а там і мая зьмена падрасьце. А пакуль няхай топчуць асфальт ў Менску, ідучы “Чарнобыльскім шляхам”, ці яны яшчэ на штосьці здольныя?

Салодка пазяхнуўшы, упершыню за некалькі гадоў, спакойна заснуў. Ўсё добра ў яго каралеўстве!

А што апазыцыя? Там таксама ўсё цудоўна.

А.Лябедзька (сайт ОГП 14 апреля)

- “ После Вильнюской Конференции все едут в Страсбург с хорошим настроением. Мы можем делать не только презентацию стратегии и позитивной альтернативы, но и совершенно определённо говорить о консолидации объединённых демократических сил...”

Тут паўстае пытаньне:

- У чым гэта сіла і дзе яна?

С.Скрабец (сайт АГП, 11-га красавіка):

- Шороху наделали ( в формате наглядной телевизионной картинки, понятной всему миру) в марте-апреле прошлого года лишь две силы: профессор А.Казулин и молодёжь с площади Калиновского... Они спасли честь белорусской оппозиции перед цивилизованным миром.

А якая ж цяпер ў іх стратэгія?

А.Вардамацкі ( Carter97, 12 красавіка)

- Сэнс стратэгіі - не канфрантацыйны падыход ( бо ўжо страшна ), а дыялогавы падыход да стасункаў з беларускімі ўладамі ( аб якіх стасунках з бандытамі ідзе размова?) Ў выніку дыскусіі было прызнана, што гэта - штосьці значна больш прасунутае ( языком ў задніцу), чым ўсё, што  было да гэтага. Яшчэ ёсьць, што абмяркоўваць, але гэта можна прымаць за аснову.

А.Лябедзька:

“... Кроме того, я намерен выполнять решения Национального комитета ОДС и добиваться проведения Венецианской Камиссии рецензирования текста Малой Конституции...”.

Так што, суайчыньнікі, трымайце кішэню шырэй, як толькі венецыянскія дожы паставяць сваі загагуленькі пад “малой”, адразу пацячэ вялікі паток грошай, толькі, канешне, не ў вашы кішэні. А на якія шышы будуць езьдзіць на гастролі ўсе гэтыя “выратавальнікі” нацыі? То-та!

А вас шаноўныя:

З.Дашкевіч, А.Казулін, М.Статкевіч, П. Севярынец, А.Клімаў, Н.Палажанка, А.Корбан, Б, Гарэцкі, З. Хведарук, Д.Дзянісаў, К.Шацікава і сотні іншых маладых змагароў, няхай не турбуе ваш лёс. А.Лябедзька паабяцаў, ў Страсбурге “падняць” гэтае пытаньне, як толькі ён яго “поднимет”, бацька тут жа ўсіх адпусьціць.

А пакуль, вас маладыя змагары, старэйшыя таварышы пакінулі ў барацьбе сам-насам з рэжымам. Ваша реакцыя павіна быць адэкватнай і адназначнай - “Ганьба здраднікам беларускага народу!”, Далоў палітычных кідалаў!”

Маладыя патрыёты! Вы зрабілі свой выбар.

Л.Заіка (Свабода, 15 красавіка):

- Я лічу, што каштоўнасьці чалавечага выбару, чалавечай годнасьці зробяць вырашальны ўплыў на лёс Беларусі. Не эканамічныя паказчыкі, а тое, што называецца зваротам да самога сябе. Калі чалавек бачыць, што тая краіна, ў якой ён жыве, яму не цікавая, што гэта не яго краіна, што ён ня хоча так жыць - тады адбудуцца зьмены.

Трэба аднавіць тую Беларусь, якая існавала трыста гадоў таму. Беларусь дэмакратычную, шляхетную, якая была прыкладам для ўсёй Эўропы тых часоў. Памятайце, вы нашчадкі тых пяці тысяч шляхетных радоў, якія вядомы на сёньнешні дзень. Беларусы не зваліліся з неба, мы заўсёды жылі тут, а тыя, хто прыйшоў да нас, павінны паважаць нашу культуру, нашу мову, наш народ.

Жыве Беларусь!

Я.Мурашка

15.04.07г.

Ліст  да сп. А. Валчаніна.
Previous post Next post
Up