“ Крыша.”

May 10, 2008 17:51

Відаць, яго ведалі, бо калі ён падышоў да асабняку, яго моўчкі абшукалі два мардавароты на прадмет наяўнасьці зброі і правялі ў будынак. Сказалі:

- Чакай! - і адзін з іх пайшоў дакладаць, другі пільна адсочваў кожны яго рух.

Неўзабаве вярнуўся першы і расчыніўшы дзьверы ў другі пакой, жэстам прапанаваў заходзіць. Зайшоў, пачаў аглядацца па бакам. Гэта быў вялізны пакой, сцены якога былі абвешаны карцінамі знакамітых майстроў і партрэты вядомых дзяржаўных дзеячоў. Ў адным з іх пазнаў Балівара, героя грамадзянскай вайны ў Венэсуэле, Уго Чавеса, Кім-Чер-Іна, кіраўніка Кітая і, канешне, расейскага пахана “Вовчіка”. Асвятляўся пакой кітайскім фанарыкамі, якія сваім цеплым светам надавалі пакою ўтульнасьць. Масіўны стол, з мяккімі крэсламі, якія стаялі побач, вялізная канапа, на якой можна было не толькі сядзець а нават і спаць ўдзьвух. Ручкі на дзьвярах, блішчэлі, толькі не медзьдзю, вакол фарфар ды крышталь. На ўсю падлогу быў раскінуты дыван, з высокім ворсам, які рабіў крокі нячутнымі  Відаць гаспадар гэтага будынка, быў чалавек не бедны і любіў ўтульнасьць. Такое можна было пабачыць толькі ў Эрмітажы ці можа ў Луўры.

Ён стаяў аслупянеўшы, баючыся зрабіць крок, ногі, быццам, прыраслі да падлогі, стаяў і з зайздрасьцю разважаў:

- Жывуць жа людзі! Сабе б так!

Нечакана, мармуравы камін пачаў ад’яджаць ўбок, за ім адчыніўся праём ў якім стаяў высокі , лысы мужык з вусамі і з усьмешкай прамовіў:

- Што упячатляе? Не думай, усё эта нажыта за 12 лет, чэсным трудом. Прахади. Садись.

Канешне, не пазнаць гэтую вусатую фізію было немагчыма. Пад яе прачыналіся і клаліся спаць. Гэта быў сам “смотрящий “ за зонай знакаміты “законік”, паганяла якога было “Лука.” Ніколі не думаў “Хвост”, што спадобіца сустрэцца з “самім” аб якім хадзілі жудасныя плёткі. Казалі, што па яго загаду забівалі крымінальных аўтарытэтаў, Такіх як “Маманцёнак”, “Салдат” і шмат іншых. Відаць не адкідалі ў абшчак. Не абыходзіў ён і палітыкаў, тыя таксама знікалі ў невядомым накірунку. Па чутках, ў “Лукі” грошай было не менш чым у Біла Гейтса.

Селі. Следам зайшлі і сталі моўчкі за яго плячыма двое ў цывільным.

- Знакомься это моя правая рука паганяла “Шэльма” - і паказаў на аднаго з вусамі - Второй - ткнуўшы пальцам за плечы на мужыка ў акулярах - мой мозговой цэнтр “Падмятало”. Хто ты по жизни?

- Нормальный пацан, кликуха “Хвост”

- Хто тебя знает на кичмане?

“Ахрам “ с “Гомсельмаша” , “Ситай“ з ЗСКа, “Федын “ с электроники, “Бабай”с Солигорска.

- Ты мне фуфло не гони, слыхал про этих фраеров, так себе, шестерки

Што за тобой есть знаю. В 90-х на “Гомсельмаше” ты не помог председателю профкома КТБ Е.Мурашко, когда его незаконно уволили, после чего независимый профсоюз Конфедерация Труда Беларуси головного завода, распался. Развалил забастком “Гомсельмаша”. Ты, как председатель профкома, сидел в кармане у генерального директора С.Дрозда и паказывал кукиш у кармане. При твоём молчаливом согласии от “Гомсельмаша” осталось половина численности. Обманул многодетные семьи, когда они пробовали отстоять сваё права на жильё. Твоя партия Труда, составленная из председателей профкомов и цехкомов, разбежалась. Всё это канешне, добрыя дела, но на сегодняшний день этого мало.

Трохі памаўчаўшы запытаў зноў:

- Как, мил человек, думаеш жить дальше? Вон частные предприниматели зашевилились, начали компанию “ За свободное предпринимательство” Там какой-то Горбачёв, тольки не Михаил, заправляет. Нужно взять их под свой контроль. Какие мысли в твоей бестолковке?

- “Думаю, взамен создать партию Трудящихся. Если партия Труда ориентировалась, в первую очередь на наёмных рабочих....”

- Стой, прывяжы метлу! Как ты защищал наёмных я знаю. Паганяй дальше

“  .... я и базарю, что партия Трудящихся будет защищать (крышевать) интересы и других категорий населения. Это могут быть и предприниматели, которые работают в сфере малого бизнеса. Это могут быть любые граждане , которые живут за счёт своей зароботной платы”  (сайт ОГП от19.0107г.)

- Ну и шельма ты “Хвост”, не зря у тебя такое паганяла, метлой машаш, как хвостом, знаю, што хочаш жить за чужы шчот, спрауна кумекаешь, што ж бяры эту делянку и окучивай. Не забывай отстёгивать в “общак” и  держи меня в курсе. Может когда-нибудь тебя коронуем, тогда  за меня встанешь, а будешь переступать через мою волю, то...сам знаешь!

“Хвост” цудоўна ведаў што стаіць за гэтым “то”, перад вачыма паўстала постаць чалавека з “эскадрона” ў чырвоным бярэце.

- Рот то закрой, а то сквозит. Правадите!

Я.Мурашка.

21.01.07г.
Previous post Next post
Up