May 09, 2008 18:34
Яго неабмежаванная ўлада на волі - скончылася, з гэтым трэба было лічыцца.. Ён моўчкі кіўнуў, даючы згоду.
- “Скок” займись! - Загадаў наглядальнік.
На гэты раз “Скок” падыйшоў да яго няспешна, было відаць што ён быў задаволены такім даручэньнем.
- Сейчас мы пракоцаем твою масть, может ты лепишь нам горбатого, может ты “цветной” (чалавек які быў на волі - судзьдзёй, пракурорам, служыў ў МУС ці займаў высокую пасаду у кіраўніцтве.)
Ад гэтых слоў яму стала вельмі няўтульна, бо цяпер на яго глядзелі ўсе жыхары хаты. Яны фіксавалі кожны яго рух, выражэньне твару, бо прапіска ставіла сабе на мэту высветліць твар новага чалавека, каб не, дай бог не зашкварыцца ад пеўня ці блакітнага і па другое падлавіць чалавека калі той схлусіў. Чалавека, якога пад час прапіскі, вылічылі ў хлусне, чакаў вельмі кепскі лёс. Што яго моцна паб’юць, то гэта безумоўна, потым яго “апускаюць” шляхам гвалтаваньня, пасьля чаго ён будзе спаць пад шконкай або на “парашы”і зь ім не мае права уваходзіць, ні ўякія зносіны, ніхто з жыхароў хаты, інакш сам робіцца зашкваранным, з такім жа лёсам.
“Скок” паказаў яму фішку даміна 5/6 і запытаў:
- Что выбираешь 5 или 6?
Для даведкі - “5” гэта “певень”, “6” гэта “шасьцёрка”.
Наш “круты” разгубленна маўчаў, бо ня ведаў што выбраць, інтуіцыя падсказвала яму, што і тое і другое кепска, дакладнага адказу ён не ведаў. Натуральны урка выбраў бы рыску паміж гэтымі лічбамі, бо гэта ні да чаго не абавязвала. Ўсе сідельцы хаты патроху сталі разумець, што гэты чалавек не зусім той, за каго сябе выдае.
Тым часам “Скок” раставіў на дубняке шахматы і запытаў:
- Кем будешь “лётчиком” или “шахтёром”. Если “летчиком” то прыгай на них с верхней шконки, если “шахтёр” то должен проползти по полу под всеми шконорями.
Тут таксама трэба тлумачэньне.
Калі чалавек выбірае “лётчыка”, ён мусіць прыгаць на растаўленыя шахматныя фігуры з завязаннымі вачыма.. Калі жыхары камеры настроены добразычліва, то могуць спаймаць яго на коўдру, ці прыбраць фігуры. Ў апошнім выпадку, самае кепскае, што ён можа атрымаць, дык гэта ударыцца аб “дубняк”, зь яго пасьмяюцца і пытаньне будзе зачынена.
“Шахцёра”, пасьля таго як ён прапаўзе пад шконкамі могуць не выпусьціць, калі ведаюць, што ён схлусіў, ён аўтаматам, без згвалтаваньня, пераходзіць ў стан “апушчаных”і з гэтага моманту будзе увесь час жыць пад нарамі.
Тут працыдура была прыпынена бо прышла “малява” ад “Мечаннага”. Ў ёй ён паведамляў, што:
“ Привет, братки уважаемые люди на кичмане, пагоняло “Святой Лука” не слыхали, я дал прогон на волю нашим прикормленным фраерам из ментовки, может он у них где засветился. Храни вас Бог”
У сувязі з тым, што зараз не было магчымасьці дакладна высветліць масць навасёла, вырашылі пакінуць прапіску на пазднейшы час. Яго папярэдзілі, што калі высветліцца, што ён не той масьці за якую сябе выдае зь яго спросяць па-поўнай За дубняк яго не пускалі Аднак спаў ён, папераменку, бо шконак на ўсіх нехапала, з адным з сідельцаў..
Аднойчы баландзёр, праз кармушку, закінуў вестку з волі. Ў ёй паведамлялася, што ў Менску здзейсьніўся нейкі выбух і мусара грабуць ўсіх падрад, асабліва “нефармалаў” (цяпер апазыцыянераў) І як бы ў падцьверджаньне гэтага, неўзабаве да іх ў хату закінулі хлапца, школьнага узросту, з нейкага фронту.
Калі яго запыталі :
- Что белорусы снова где-нибудь воюют, как в былом Союзе?
Ён адказаў:
- Не, гэта незарыгістраванная маладзёвая арганізацыя, за сяброўства ў якой могуць наматаць тэрмін.
Ўся хата ад абурэньня загудзела:
- Што творят менты, это ж натуральны беспредел! За что детей щучатЎ Учіиться не дают, жрать вволю тоже, а на нары - пожалуйста! Да и почему в нашу хату? Рвать фуфло им всем за это надо.
Мальцу далі месца за дубняком, ад чыфіра ён адмовіўся, аднак проста гарбаты з пячэньнем ужыў. Тут яго пазірк выпадкова спыніўся на адным, зь спячых на шконцы чалавеку. Ён ледзьве не падавіўся пячэньнем, ён кагосьці пазнаў. Наглядальнік, перахапіўшы яго позірк, запытаў:
- Что, знаешь этого фуцина?
Малец, ў адказ, кіўнуў
- Откуда? Кто он?
- Так гэта наш “бацька” “народнаабраны”
- Пахан?
- Калі лічыць Беларусь за зону, па ўсяму выходзіць што так, “пахан”
- Теперь я въехал, он “цветной” при том беспредельщик, в “общак”не скидывал, наша уважаемая братва стала пропадать с концами. Помните исчез “Мамантёнок”, “Солдат”, “Митяй”. Ладно, выдвинем ему предьяву. Тут расчыніліся дзьверы і пацана “с вещами” забралі з хаты, відаць сапраўды яго сюды ўкінулі памылкова.
Калі наш “пасажыр” прачнуўся, на яго месца паклаўся спаць другі. Тут да яго зноў падышоў “Скок”:
- Фраерок, мы с тобой остановились на том, кем хочешь канать “лётчиком” или “шахтёром”.
Зьвярыным пачуцьцем фраерок адчуў нейкую зьмену ў настроі навокал, нейкую небяспеку, ён затраўленна азірнуўся, на яго насьцярожана глядзела дваццаць пар вачэй.
Яму зноў, як ў лесе, стала страшна, ён жадаў стаць маленькім каб схавацца ад гэтых вачэй, аднак дарэмна, цуда не атрымалася, трэба было выбіраць. Выбар быў невялікі
Ці калечыцца аб шахматы, што непажадана, ці прапаўзьці пад нарамі, таму абраў “шахцёра”. Ён паклаўся на засьмечанную, склізлую падлогу і папоўз. Аднак, калі ён мусіў ўжо вылазіць з-пад апошняй шконкі, яго тармазнулі ўдарам ў твар:
- Ша, фраер,тормози! Остался ты на голье без двух . Что ты нам гнал фуфло? Мы прокоцали твою масть. Ты ссученный, беспредельщик, косяков ты напорол на троих. Будешь держать мазу . Твою судьбу будет решать сходняк положенцев на кичмане. А пока будешь жить под шконкай, сгинь!
Нагой яго засунулі назад пад нары, даглядчык да “канягона”
- “Хруст” гони маляву “Меченному”, пусть решают.
Невядома, сколькі прайшло часу з тыя пары, аднак ў рэшце рэшт прыйшоў адказ ад “Мечаннага”, вось яго тэкст:
“ Привет братки! Наши прикормленныя дали наколку, что ваш пассажир беспредельщик, по кликухе Лука, “святым” он стал с подачи какого-то попа Хиларета, который за право спуливать водяру без акциза, объвил его “мессией” и вздрючил его харю в храме. Сходняк решил - харить паравозом его не надо, пусть лик “мессии” висит в божьем храме а оригинал опустить в шурф. Прозвоните по всем хатам, кичманам и зонам. Храни вас Бог!”.
Неўзабаве па усіх зонах краіны, пайшоў слых, што ў адной хаце нейкага кічмана у шурфе, чаліцца нейкі “сьвяты”. У твар яго ніхто, з новых пасажыраў ня бачыў, а што жывы так гэта дакладна, бо раніцай знаходілі посуд, ў якой яму давалі ежу, парожнім. З тых часоў, нават кантралёры абыходзілі гэту хату бокам. Ў народзе кажуць, што калі зьменіцца улада, яго дастануць з-пад нар, пераловяць ўсіх блох і вошай, бо з нашых зон і турам выходзяць хворыя і дыстрафічныя, з’едзенныя паразітамі, адмыюць. Трохі адкормяць, не везьці ж ў такім выглядзе ў Эўропу, што скажа Серж Браммерц, пракурор Гаагскага трыбуналу, на гэты конт?. Потым адвязуць ў Галяндыю, у дадатак да такога ж “сьвятога” з Сербіі, падобнага тварам на Караджыча. Вось там ім будзе аб чым памеркааць і паразмаўляць.
Час пайшоў!
PS. Дарэчы! Гаагскі Трыбунал гарантуе сэрвіс ў сваім “гатэлі” . Жадаючым пагасьцяваць ў ім прапаноўваецца аднапакаёвая кватэра 15 кв м., ложак, стол, тэлевізар, прыбіральня (асабістая), ракаваіна, шкаф. Трохразовае харчаваньне. Самае экзатычная у ім - вакно з кратамі, ў буйную клетку, каб выключыць магчымасьць пранікненьня злодзеяў. А каб “гасьцей” не турбавалі ў час іх адпачынку, іх будзе ахоўваць моцная варта.
Канешьне, ёсьць складнік сацыяльнай несправядлівасьці, бо наведаць яго могуць толькі людзі які пройдуць тэст: на чалавеканенавісьць, гвалтоўны захоп і утрыманьне улады, зьнішчэньне апанентаў, прысабечаньне вялікіх грашовых сродкаў і т.д. Нацыянальная і рэлігійнае прыналежнасьць, ў гэтым выпадку, не адыгрывае аніякай ролі, бо гатэль інтэрнацыянальны. На сёньнешні дзень ў гатэлі “вабяць” вольны час 37 чалавек, ў асноўным выхадцы з былой Югаславіі. Аднак ёсьць яшчэ нейкая колькасьць вольных пакояў. Таму:
“Дыктатары ўсіх краін - сьпяшайцеся!”
24.07.08 г.
Яўген Мурашка.