Канец “святога” Лукі. часть 2

May 09, 2008 18:26

Пад час, калі адбываліся гэтыя падзеі, па дзяржаўнаму тэлебачаньню прайшла кароткая інфармацыя аб тым, што “народнаабраны” пайшоў ў чарговы адпачынак і адбыў ў невядомым накірунку. Згодна Канстытуцыі, пры адсутнасьці “гаранта”, абавязкі кіраўніка дзяржавы ускладаюцца на прым’ер-міністра, менавіта на  Пандорскага. І ў той жа час ўся ягоная радня была ўзята пад хатні арэшт, пазбаўлена ўсялякай сувязі і за моцнай аховай.

І вось ён на нарах. Што далей? Есьці не хацелася, толькі у роце было суха  ён адглынуў нейкай ванючай вадкасьці праз край з адной з выварак, трохі палягчала. Назаўтра да яго падсялілі нейкага шустрага абодранага мужычка. Назваўся ён Грышай, з яго слоў, ў яго за плячыма тры ходкі. Грыша з асалодай умалаціў ўсё, што прыносілі у камеру, потым “гулял” бегаючы па камеры туды-сюды, ад яго “прагулак” мільгацела ў вачах. Потым сьцішыўся аднак зноў, з яго вуснаў, паліўся паток розных баек. Аднак ў кожнай размове ён імкнуўся атрымаць якую-небудзь інфармацыю. Аднак наш сядзелец трымаў вуха вастро, каб не ляпнуць лішняга. Праз пэўны час Грыша паведаміў, што магчыма заўтра яго выпусьцяць, можа трэба што перадаць на волю. Тут наш арыштант не стрымаўся ад спакусу перадаць невялікую маляву да сына. За паслугу Грыша папрасіў нешта з яго вопраткі, маўляў ўсё роўна ў СІза яе забяруць. Ён з агідай нацягнуў на сябе лахманы Грышы, так ... гэта не сюртук для прыёмаў. Не будзем казаць пра змест малявы, аднак пры размове з следчым, апошні пачаў цікавіца менавіта гэтым. Тут стала зразумела, што Грыша натуральная “наседка”

На сёмы дзень утрыманьня пад вартай ён згуляў на раялі. Згодна слоў Грышы, пасьля такой працыдуры твой шлях проста ў СІза.

У прыёмнай СІза яго распранулі, абшукалі ўсю вопратку, лепіла запытала яго: на што хварэў, на што скардзіца. Знялі шнуркі, рамень, ад чаго штаны пачалі з’язджаць ўніз, відаць схуднеў за гэты час.Потым, пад подпіс, выдалі нейкі танюсенькі матрас, шэрую просьціну, штосьці накшталт падушкі, пагнутую конаўку, лыжку і змясьцілі ў этапную камеру. Ў этапке, ён быў не адзін, тут было яшчэ з дзесятак розных людзей, тут чакалі рамеркаваньня па “хатах” . У твар яго ніхто не пазнаў, відаць нікому не прыходіла ў галаву, што гэты лысаваты мужык ў лахманах “сам”, ды і афіцыйнага телебачаньня, акрамя касэт з парнухай, ніхто з іх не глядзеў. Шмоткі яго, акрамя добрых туфель, Грышы яны былі вельмі вялікія, нікога не цікавілі. Аднак адабраць абутак не пасьпелі, яго выклікалі  “ с вещами”

Зноў абшэрпаныя, вымаляванныя пад сурык, з мноствам дзьвярэй, прадолы Калі некага вялі насустрач, гучала каманда:

- Лицом к стене!

Ішлі далей, ісьці было няёмка, адной рукой, ўвесь час, трэба было прытрымліваць спаўзаючыя штаны, другой скатку, так ён і шкандыбаў па прадолу. Нарэшце спыніліся каля адной дзьверы, зноў:

- Лицом к стене!

Кантрольны адчыніў дзьверы і запусціў яго ў хату

Ён моўчкі зайшоў, у нос шыбануў такі пах, што не ішоў ні ў якае параўнаньне з папярэдняй. Дыхаць было нечым, бо паветра ў хаце амаль што не было. Быў нейкі смрад напаленнага , вільгаці, брудных цел, якіх пры норме 10, было ўдвая болей. Невялікае вакенца не было ў стане дастаўляць кісларод ў гэту прыісподнюю. Ён разгубленна моўчкі стаяў каля дзьвярэй, з памяці выдула ўсе парады Грышы аб паводзінах ў “хаце”. Гэта быў яго першы касяк які ён здзейсьніў. У жыцьці ён не меў звычкі першым вітацца, за выключэньнем, калі перад ім было кіраўніцтва, там ён “на цырлах дыбал” ( перад начальствам хадзіў “на задніх”) . Не гледзячы на тое, што некалі ён таптаў зону  , аднак ў той час ён быў “над імі”, цяпер жа “сярод іх”. На яго, з цікавасьцю,   глядзела дваццаць пар вачэй. Ен працягваў стаяць, перамінаючыся з нагі на нагу і назіраў за жыцьцём ў “хаце” Ўсе шконкі былі заняты спячымі. Праз нейкі час ў сядзельцаў знікла да яго цікавасьць, кожны займаўся сваімі справамі. Чацьвёра ганялі ў коцаныя стиры, нехта давіў вошай.Чалавек каля вокна на ніжняй шконцы, няспешна глынаў з конаўкі, відаць чыфір  і паліў. Колькі ён так стаяў, гадзіну або дзьве, цяжка сказаць, пакуль не пачуў:

- “Скок”, посмотри, что там маячит у кормушки, или мне кажется?

Гэта вымавіў, увесь распісны  чалавек, з ніжніх нар каля вакна, відаць даглядчык  ў хаце. Пасьля гэтых слоў ў хаце стала ціха, гульцы ў карты кінулі свой занятак, зь некалькіх шконах зьвесіліся зацікаўленныя твары. Зьяўленьне ў хаце навасёла заўсёды выклікала асобы інтарэс. Бо сідельцам было не абыякава зьяўленьне незнаёмага чалавека. Хто ён “чорны”( законнік), “шэры” (мужык), “чырвоны” (былы мент) ці “певень” (блакітны, гомік) Ня дай Бог “зашкварыцца” (увайсьці ў кантакт з “пеўнем”).

Тут жа да яго, мітулем падскочыў маленькі, шустры чалавек, нездарма “Скок” і асьцярожна працягнуў руку да яго твару, ён міжволі адхіснуўся. Той з штучным жахам адскочыў ад яго:

- Надо ж, живой, а мы все в непонятках, может нам показалось с бодуна. Может ты еще и ботать можешь?

Ён кіўнуў.

- Слушай, “Ванёк”, тебе, что за падло  поздороваться с честной компанией? Полняк  на тебе, как у бича, аднако грабли и колёса ништяк, видно, что ты высоко сидел то-то я гляжу что ты какой-то мутный. Давай, фраерок, колись, да не вздумай кружить восьмёрки.

Ад вакна прагучала:

- Что менжуешься ? - Проходи, раз заехал. По первой?

У пытаньнях гучала насьцярожаннасьць, пакуль што невядома было якой  масці пасажыр. Ён прайшоў, трымаючы сваі пажыткі ў руках.

- Брось куда-небудь, что держишь?

Ён аглядзеўся, аднак “бросить” скатку было некуды, ўсе шконкі были заняты, таму ён кінуў на падлогу. Наглядальнік, пачаў, паціху, яго распытываць:

- Кем стоял на воле ? Какой масти?

- Я в “законе”, паганяла “Святой Лука”

Наглядальнік, зьвярнуўся да акружаючых:

- Кто-небудзь слыхал такое пагоняло?

Адзін, з верхняй шконцы ў акулярах, прамовіў:

- Я в Библии встречал такое, так тот же не блатной.

- Закрой сопло “Блаженный” , не впрягайся!

Потым ён зьвярнуўся да аднаго з  загадам:

- “Хруст”, гони “коня”  с малявой в сотую, там “Меченный” кантуется, он всех уважаемых людей знает. Надо этого залётного на лицо вывернуть, ведь он обьявил туза за фигуру Однако, он что-то  не канает под эту масть

Той тут жа пачаў мастырыць маляву.

- Слушай, пока придёт малява от “Меченного” надо тебе божий человек прописаться. Что-то я не вьезжаю, ты сделал обьяву на уважаемого человека, а как же тогда с тебя здрючили твой клифт? Пока  не вяснили твою масть,  не надо переть буром, будешь борзеть опустим в шурф.

Пасьля такіх слоў ён спіной адчуў, што вакол яго пачалі гуртавацца уркі, ён зразумеў - зараз будуць біць, трэба пагаджацца.
Previous post Next post
Up