Гісторыя пра князя Вітаўта

Jun 11, 2013 10:49

Аўтар - Вераніка (я выпадкова падслухала, як яна ляльцы гэта расказвала)

Калісьці даўно ў князя Кейстута нарадзіўся сынок Вітаўт. Ён павінен быў стаць потым князем ўсяго Вялікага Княства Літоўскага. Князь Кейстут часта хадзіў на вайну, таму маленькі Вітаўт заставаўся ў замку адзін. Садкоў жа тады не было. Але ён не баяўся.

казкі, дзеці

Leave a comment

Comments 9

primaviera June 11 2013, 12:49:15 UTC
здорава

Reply

rasichka June 11 2013, 13:12:35 UTC
ага :) там яшчэ і працяг быў

Reply


fevra June 11 2013, 15:58:11 UTC
вау!!! якая разумная дзяўчынка расьце! цікава, канешне, што там далей было )))

а дарэчы, я разумею характарыстыку героя. Не баяўся! І сапраўдным князем вырас! Я б, напрыклад, адна ў замку зглузду б з'ехала!

Reply

rasichka June 11 2013, 21:32:37 UTC
далей ён павёў войска сам на вайну, пакуль Кейстута ў замку не было :)
насамрэч было вельмі смешна, бо пра маму Вітаўта дзіцяці ніхто не расказаў, вось у яе і здарыўся кагнітыўны дысананс

Reply

fevra June 12 2013, 21:23:39 UTC
вядома! не расказваць жа дзіцёнку, што раней у кніжках пра жанчын не пісалі, таму нічога не вядома )

Reply

rasichka June 12 2013, 21:29:07 UTC
ага, калі я пачала смяяцца (не вытрымала), яна пакрыўдзілася і сказала: "ну я проста забылася, што яшчэ і княгіня была". карацей, яна проста не магла зразумець, куды Вітаўцянятка дзявалі, пакуль Кейстут на вайне быў, а садкоў не было.
карацей, у нас тут дах едзе: поўная хата пласмасавых рыцараў, паштовак з рыцарамі і кніжак пра рыцараў. а я лялечак люблю ((

Reply


Leave a comment

Up