Ад гвалту гіне больш жанчын, чым ад раку і войнаў

Nov 25, 2008 20:20


Як мінімум кожную трэцюю жанчыну ў сьвеце хоць раз у жыцьці зьбівалі, прымушалі да інтымнай сувязі альбо іншым чынам прыніжалі. Пры гэтым у ролі гвалтаўніка, як правіла, аказваецца знаёмы мужчына. Сярод жанчын ва ўзросьце ад 15 да 44 гадоў гвалт - самая распаўсюджаная прычына сьмерці і інваліднасьці. Паводле праведзенага Сусьветным Банкам дасьледаваньня, сярод 10 фактараў рызыкі, вызначаных для гэтай катэгорыі жанчын, згвалтаваньні і побытавы гвалт апынуліся паводле рэйтынгу вышэй за рак, войны і малярыю.

У Беларусі афіцыйныя справаздачы Міністэрства ўнутраных справаў штодня рэгіструюць каля 200 паведамленьняў пра сямейныя канфлікты. Па-за паперамі і заявамі застаецца невядома колькі тых, хто не жадае зьвязвацца зь міліцыяй. Паводле інфармацыі міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Amnesty International”, штогод каля трох тысяч беларускіх жанчын цярпяць ад гвалту ў сям’і.
Previous post Next post
Up