Цхінвалі

Aug 25, 2008 10:35




Робіць такія мапы інcтытут пры ААН - UNOSAT

Па стану на 19 жніўня ў Паўднёвай Асэтыі і прылягаючых раёнах было зьнішчана 346 дамоў і сур'ёзна пашкоджана яшчэ 92, цалкам - 438.

177 з іх ( гэта каля 40 % ) знаходзіліся ў грузінскім пасяленьні ў ЮА - Тамарашэні на паўначы ад Цхінвалі. Шчыльнасць разрушэньняў глядзіце самі. Лепш адзін раз убачыць, чым сто раз пачуць.

Яшчэ 42 дамы - таксама ў асноўным зьнішчаных, а не пашкоджаных - знаходзяцца ў вёсцы Эршнэці, якая знаходзіцца па-за афіцыйнай межаю ЮА. 8 будоў у зусім маленькім Нігозі. Карацей больш за палову зьнішчаных дамоў - грузінскія.

У самім Цхінвалі пасьля ўсіх абстрэлаў і трохдзённых вулічных баёў разрушана і пашкоджана каля 200 дамоў. Шчыльнасць разрушэньняў ізноў жа глядзіце самі.

Агулам жа я бачу на мапе два літаральна зьнішчаных паселішча - Тамашэні і Эргнэці.
P.S. За гэты запіс ella_p амаль не згубіла свой дзёньнік. І страціла свае запісы за 6 год.
P.P.S. А тым часам расейскія "міратворцы" мінуюць тэррыторыю Грузію перад адыходам, забіваюць адзін аднаго за "трафейную" гарэлку і спальваюць Барджомскі заказнік :(

UPDATE: Яшчэ мапы разрушэньняў і пажараў ужо пасьля сканчэньня агню...
Previous post Next post
Up